Гайд падтрымкі: 20 тваіх фразаў, якія дапамогуць блізкаму чалавеку перажыць траўму

Гэты гайд — невялікая шпаргалка з выразамі, якія можна сказаць блізкаму чалавеку, калі ён/яна дзеліцца з табой цяжкімі перажываннямі.

Гайд складзены не для суддзі і не для расследавання. Ён для тых, чый блізкі чалавек сутыкнуўся з бядою, і трэба дапамагчы яму/ёй вярнуць пачуццё бяспекі і годнасці — і не выклікаць дадатковага болю.

Гайд будзе дарэчным, калі твой блізкі чалавек:

  • расказа_ла пра перажыты гвалт, дамаганні або ціск;
  • сутыкаецца з наступствамі рэпрэсій, цкавання або дыскрымінацыі;
  • перажывае сітуацыю, звязаную з целам або здароўем;
  • сутыкаецца з віктымблэймінгам накшталт «сам_а вінават_ая», «трэба было думаць», «гэта ты справакава_ла».

А яшчэ ён будзе карысным ва ўсіх іншых сітуацыях, калі ты хочаш падтрымаць блізкага чалавека, але баішся выпадкова сказаць нешта, што абвінаваціць або зняцэніць пачуцці.

Гайд падтрымкі: 20 тваіх фразаў, якія дапамогуць блізкаму чалавеку перажыць траўму

Гайд поддержки: 20 твоих фраз, которые помогут близкому человеку пережить травму

5
(3)

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 3

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться: