Тыдзень нулявой дыскрымінацыі 2026

Обложка статьи "10 способов присоединиться к Неделе нулевой дискриминации"

Рэтраспектыва: 12 гадоў салідарнасці

Ужо 12 гадоў запар ва ўсім свеце 1 сакавіка адзначаецца Zero Discrimination Day. Для арганізацыі «ІншыЯ» недыскрымінацыя — гэта адна з асноватворных каштоўнасцей. Таму мы хочам, каб гэты дзень быў не проста датай у календары, а нагодай задумацца пра тое, як мы ставімся адно да аднаго.

З 1 па 10 сакавіка «ІншыЯ» правялі чарговы Тыдзень нулявой дыскрымінацыі — і зноў не адны. Дзясяткі партнёрскіх арганізацый і ініцыятыў далучыліся сваімі мерапрыемствамі, інфакампаніямі і публікацыямі, каб зрабіць тэму недыскрымінацыі бачнай для яшчэ большай колькасці людзей.

Дзякуй кожнай і кожнаму, хто быў з намі гэты тыдзень — арганізатар_кам, лектар_кам, вядучым і, канешне, усім удзельні_цам!

З чаго ўсё пачыналася:

  • #ZDD2020: Наш старт у маштабным руху.
  • #ZDW2021 & #ZDW2023: У межах аднаго Zero Discrimination Day нам стала цесна. Таму замест аднаго дня з’явіўся Zero Discrimination Week – Тыдзень нулявой дыскрымінацыі. І так гэта падзея становіцца ўсё больш бачнай.
  • #ZDW2024: Тыдзень без галоўнай тэмы, які заклікаў заўважаць разнастайнасць дыскрымінацыі.
  • Роўны сакавік 2025: Наш крок да пашырэння межаў роўнасці.

#ZDW2026 у лічбах

10
мерапрыемстваў
25
арганізацый
120
удзельні_ц
42
публікацыі
82 600+
праглядаў

Партнёрскія арганізацыі і ініцыятывы правялі найразнастайнейшыя фарматы — ад лекцый і кінаклубаў да калажных і арт-майстэрняў. Матэрыялы Тыдня разышліся па Instagram, Telegram, TikTok і YouTube — публікацыямі як самой каманды «ІншыЯ», так і партнёрскіх арганізацый. Сумарна публікацыі сабралі больш за 82 600 праглядаў.

Дзякуй, што былі з намі

Тыдзень нулявой дыскрымінацыі становіцца гучнейшым з кожным годам дзякуючы менавіта такому супольнаму ўдзелу — і мы ўжо думаем пра #ZDW2027. Калі ваша арганізацыя ці ініцыятыва хоча далучыцца ў наступны раз — пішыце нам, мы заўсёды рады новым саюзні_цам.

Чаму гэта важна?

Дыскрымінацыя можа быць нябачнай, несістэмнай ці выпадковай, але яна заўсёды моцна ўплывае на стан людзей. Таму мы і кажам пра гэта: каб ніхто не заставаліся сам-насам са сваімі хваляваннямі і не адчувалі сябе выключанымі з грамадства.

« Наша мэта – не толькі быць недыскрымінацыйнымі, але і стаць антыдыскрымінацыйнымі. »

Мы заклікаем не проста «не быць таксічнымі», а актыўна ствараць культуру прыняцця. Антыдыскрымінацыйнасць – гэта калі ты не маўчыш, калі бачыш несправядлівасць, і дапамагаеш свету стаць больш інклюзіўным.

Што пачытаць пра недыскрымінацыю?

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць