Вітаем! Новы выпуск нашай рассылкі — дайджэст навінаў пра скразныя каштоўнасці #6.

70,7%
Столькі гараджан_ак лічаць тэму правоў чалавека і роўнасці найважнейшай у (сама)адукацыі на дадзены момант. Гэта вынікі даследавання «Гараджан_кі і гарадское асяроддзе ў Беларусі: эмацыйны стан і вырашэння гарадскіх пытанняў у 2022» ад Менскай урбаністычнай платформы. У апытанні прынялі ўдзел 175 рэспандэнт_ак. 80% з іх знаходзяцца ў Беларусі. 60% складае моладзь ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў.
Даследаванне будзе цікава і карысна тым, хто працуе з беларус_камі ўнутры Беларусі, каб паглядзець, як людзі сябе адчуваюць і якія ёсць запыты.

Топ-5 інклюзіўных практык для НДА
Параюрысты, арганізацыя без «класічнага лідара», піхнол-фота, палітыка недыскрымінацыі і інклюзіўныя вечарынкі. Мы паразмаўлялі з тымі, хто рэалізуе гэтыя практыкі, і даведаліся, як іх ужываць.
Як арганізаваць файную kids-friendly прастору на мерапрыемстве
Як часта вы бываеце на мерапрыемствах, дзе ёсць малыя дзеці? Ці памятаеце вы пра тое, што прастора павінна быць прыстасаваная не толькі для дарослых, але і для дзяцей? Мы паразмаўлялі з арганізатаркамі і актывісткамі пра тое, як стварыць на любым мерапрыемстве камфортную kids-friendly прастору ― нават калі бюджэт івэнту абмежаваны.
«Змагар_кі» і «ябацькі»: як змянілася мова варожасці пасля 2020 году
Чаму кожн_ая з нас па змоўчанні ксенафоб_ка? Як гэтую ўласцівасць выкарыстоўвае дзяржпрапаганда і з якімі складанасцямі яна сутыкаецца? Ці рэальна ў будучыні прымірыць «ябацяк» і «змагар_ак»? Пра гэта і не толькі мы пагутарылі з Алегам Ражковым, медыяэкспертам, сузаснавальнікам праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць».
Стваральніку «Радыё тысячы ўзгоркаў» не вынесуць абвінаваўчы прысуд
Суд у Гаазе адмовіўся выносіць прысуд Фелісьену Кабузе, паколькі ў яго дыягнаставалі дэменцыю і прызналі няздольным удзельнічаць у працэсе. Пры гэтым пасяджэнні суда прадоўжацца для ўстанаўлення праўды і ступені віны падсуднага. Кабузе былі прад’яўленыя абвінавачванні ў падбухторванні да генацыду тутсі, у выніку якога з красавіка па ліпень 1994 загінула ад 500 000 да 1 100 000 прадстаўн_іц гэтага народа.
Вярхоўны суд ЗША адмяніў пазітыўную дыскрымінацыю
На пачатку шасцідзясятых яе ўвялі пры паступленні ў навучальныя ўстановы краіны для таго, каб скараціць адставанне паміж белымі і цемнаскурымі студэнтамі. Адмена азначае, што раса абітурыент_кі не павінна будзе ўлічвацца пры рашэнні аб залічэнні.
Праблемы беларускай квір-супольнасці: 2020-2023
Змест У артыкуле мы спрабуем разабрацца як за 3 гады змянілася сітуацыя прадстаўн_іц ЛГБТКІ+ і ці ёсць нешта, на што можна паўплываць і палепшыць ужо зараз.
Эстонія ўзаконіла аднаполыя шлюбы
Эстонія стала першай сярод краін Балтыі і на ўсёй постсавецкай прасторы дзяржавай, якая легалізавала магчымасць заключэння шлюбу паміж дзвюма паўналетнімі асобамі незалежна ад іх полу. Новае заканадаўства набудзе моц 1 студзеня 2024 года.
Літоўская кампанія ўвяла менструальны адпачынак для работніц
Кампанія Dermofaktorius, вядомы літоўскі вытворца натуральнай касметыкі Manilla, дала магчымасць жанчынам падчас месячных выбіраць паміж няпоўным працоўным днём, выдаленай працай і аплатным выходным.
Брашура «Экаберажлівасць пачынаецца дома»
Экадом яшчэ ў 2016 падрыхтаваў брашуру, якая і сёння стане добрым дапаможнікам і крыніцай парад па энергаэфектыўнасці. Яна распавядае як экалагічна паводзіць сябе ў сваёй хаце: кухні, ванным пакоі, калідоры, вітальні. Там нават можна знайсці экарэцэпты са Швецыі!
Пяць прычын, паводле якіх у Беларусі не патрэбна (больш) АЭС
Першая атамная станцыя ў Беларусі ўжо пабудаваная, але да гэтага часу з’яўляецца аб’ектам спрэчак. Ці патрэбная яна наогул, наколькі экалагічная ядзерная энергетыка, ці бяспечныя самі станцыі? Мы сабралі кароткі спіс аргументаў супраць: ад падзення самалёта да экспарту электраэнергіі. Аргументы можна выкарыстоўваць падчас абмяркоўвання ці для таго, каб паглыбіцца ў тэму.

Цікавыя ініцыятывы


Падабаецца тое, што мы робім? Падтрымай нас!






