Ух, месяц выдаўся вельмі насычаным! Адзін толькі Роўны Сакавік у партнёрстве з Human Canstanta чаго варты! А колькі было цікавых тэкстаў! З Instagram мы даведаліся пра таксічную клапатлівасць, якая зусім не пра клопат. На сайце БАЖ выйшаў артыкул «Ідэальнае супрацоўніцтва паміж медыямі і НДА: як яно выглядае?» з меркаваннямі абодвух бакоў. Яшчэ мы заўважылі, што Google Fonts цяпер паказвае тэставыя шрыфты на цытатах з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека — прыгажосць, ну! Іншыя яскравыя і важныя падзеі сакавіка шукайце ніжэй.
#Лічба_месяца
64%
столькі законных правоў мужчын даступныя жанчынам у 2025 годзе паводле дакладу Арганізацыі аб’яднаных нацый (далей — ААН) аб становішчы жанчын у свеце.

Беларуская моладзь больш талерантная за расійскую
Пра гэта Еўрарадыё даведалася са зборніку навуковых прац БДУ. У межах даследавання каштоўнасцяў былі апытаныя студэнты БДУ і аднаго з расійскіх ВНУ. Вялікай розніцы ў поглядах на працу ці самарэалізацыю не было, а вось адносна стаўлення да аднаполых стасункаў, шлюбаў і гендарных стэрэатыпаў сацыёлагі знайшлі значныя адрозненні.
У Мінску стварылі футбольную каманду для дзяцей з сіндромам Даўна
Каманду стварыла арганізацыя «Даун Синдром. Инклюзия». Заняткі бясплатна праводзяць прафесійныя трэнер_кі. Усю неабходную экіпіроўку падарыў беларускі брэнд адзення Lepshy.
Навігатар бяспечных перасоўванняў
Юрыст_кі «Прававой ініцыятывы» стварылі інтэрактыўную мапу, якая адлюстроўвае рызыкі, звязаныя з наведваннем розных краін для беларус_ак, якія знаходзяцца ў вымушанай міграцыі. Былі прааналізаваны 193 краіны-члены ААН і 8 часткова прызнаных тэрыторый.
Пошукавікі з ШІ генеруюць недакладныя цытаты ў 60% выпадкаў
Даследчыкі параўналі восем пошукавых сістэм на аснове штучнага інтэлекту. Праблемы з цытаваннем выявіліся ва ўсіх. Пры гэтым асаблівую асцярогу выклікае ўпэўненасць, з якой ШІ выдае няправільны адказ.

«Нас вырашылі зусім звесці са свету»
З такой назвай выйшаў даклад Праваабарончага цэнтра «Вясна» пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды. Даклад паказвае як рэжым сістэматычна парушае правы жанчын паводле гендарных прыкметаў.
Першая гоначная інжынерка ў гісторыі «Формулы‑1»
Кампанія Haas павысіла Лаўру Мюлер да пасады гоначнай інжынеркі для новага гоншчыка Эстэбана Окона. Гоначная інжынерка — адна з самых адказных пасад у камандзе, бо яна з’яўляецца галоўным звяном паміж гоншчыкам і камандай і працуе для дасягнення найвышэйшых паказчыкаў.
Да кліматычнага саміту ААН знішчылі трапічны лес
Участак падахоўнага трапічнага лесу Амазонкі працягласцю 12 км быў высечаны для будаўніцтва чатырохпалоснай шашы да кліматычнага саміту COP30 у Бразіліі, дзе сусветныя лідар_кі будуць гаварыць пра экалогію.
Чорных катоў сталі часцей браць з прытулкаў
На гэта паўплываў кранальны латвійскі аскараносны мультфільм Flow. Раней у Бразіліі праз розныя забабоны чорных катоў менш ахвотна бралі з прытулкаў. Аднак мультфільм набыў такую папулярнасць, што пераадолеў забабоны!

Анонсы і магчымасці падтрымкі







Цікавыя ініцыятывы









