#Лічба_месяца
> 80%
столькі людзей, якія жывуць з ВІЧ, вымушаны хаваць свой статус, баючыся дыскрымінацыі. Паводле даследавання «Індэкс стыгмы людзей, якія жывуць з ВІЧ, 2.0»

У Беларусі закрываюць прыватныя дамы для людзей сталага ўзросту
Толькі адзін пансіянат змог атрымаць ліцэнзію ад дзяржавы. Астатнія пакуль не могуць працягваць працу, пажылым людзям давядзецца вярнуцца дадому. Альтэрнатывы практычна няма: дзяржаўныя інтэрнаты перапоўненыя.
Інсулінавая помпа як модны аксесуар
Брытанская дызайнерка Дэстыні Пінта ператварае медыцынскія апараты ў модныя аксэсуары. Сярод іх: стамічныя мяшкі, кампрэсійныя пальчаткі, слыхавыя апараты і інш.
Даклад Беларусі ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
Камітэту былі прадстаўленыя як дзяржаўны, так і альтэрнатыўны даклад аб выкананні краінай норм Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю. «Вясна» распавядае пра асноўныя пытанні да беларускіх уладаў і якія адказы на іх былі атрыманыя.
Правы ЛГБТК+ людзей у свеце: Грузія і Тайланд
Парламент Грузіі прыняў законы, якія прадугледжваюць увядзенне забароны на трансгендарны пераход, усынаўленне і апеку над непаўналетнімі для аднаполых пар, а таксама на правядзенне сходаў, накіраваных на «папулярызацыю» гэтых тэм. У той жа час Кароль Тайланда падпісаў закон аб аднаполых шлюбах. Цяпер гэта першая краіна Паўднёва-Усходняй Азіі, якая прызнае такія саюзы.
Prohelp.info — сайт з матэрыяламі пра гендарны гвалт
Каманда валанцёр_ак запусціла сайт https://prohelp.info/ з мноствам матэрыялаў для спецыяліст_ак, якія працуюць з жанчынамі, якія пацярпелі ад гендарнага гвалту.
Жыццё жанчын у Афганістане: «Яны забаранілі наш голас і нашы твары»
Талібы адабралі ў жанчын амаль усе базавыя правы. Урад «Талібана» паступова ўводзіць новыя больш жорсткія законы. Страх жанчын Афганістана за ўласнае жыццё робіцца ўсё больш моцным.
Новае масавае выміранне жывёл ужо пачалося
22% жывёл, што мігруюць, знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Будучыну жывёл — ад марскіх чарапах да сланоў — пад пагрозу ставіць няўстойлівая дзейнасць чалавека.
Штучны інтэлект (ШІ) зрабіў модны брэнд Shein самым «брудным»
У 2023 годзе кампанія Shein амаль падвоіла свае выкіды вуглякіслага газу, дасягнуўшы 16,7 млн. тон, што робіць яе найбуйнейшым забруджвальнікам у індустрыі хуткай моды. Shein выкарыстоўвае ШІ для аналізу інтарэсаў кліентаў і паскарэння паставак, што прыводзіць да павелічэння вытворчасці і выкідаў.

Анонсы і магчымасці падтрымкі











