женщина
5
(4)

Аўтарка гэтага артыкула звяртаецца да жанчын, таму што мяркуе: толькі мы можам змяніць сваё стаўленне да слова «жанчына» і вярнуць яму сілу і павагу. Такім чынам, перадаем мікрафон феміністцы і блогерцы Лене.

Звезды_перебівка

Падумай пра слова «жанчына». Калі ў апошні раз ты адчувала гонар, называючы сябе так? Для многіх гэтае слова не нагода для гонару, а нешта, ад чаго хочацца ўхіліцца. Невыразнае, непрыемнае пачуццё ўнутры, быццам «жанчына» — гэта прысуд, цэтлік або нават абраза. Пры гэтым са словам «мужчына» заўсёды ўсё так.

Чаму так адбылося? Чаму слова, якое пазначае палову чалавецтва, выклікае абурэнне і боль? Разбіраемся ў гэтым у артыкуле.

Лена
Авторка статьи, феминистка, блогерка

Лена

Аўтарка артыкула, феміністка, блогерка

Звацца жанчынай — абраза?

Калі мы гаворым пра патрыярхат, мы маем на ўвазе няроўную аплату працы, феміцыд, недаплачаныя аліменты або тое, што жаночае цела дагэтуль даследаванае горш, чым мужчынскае. Усё гэта відавочна дэманструе няроўнасць. Але пачаць размову можна з яшчэ больш простага пытання — з таго, якое месца займае слова «жанчына» ў нашым грамадстве.

Слова «жанчына» абрасло сотняй стэрэатыпаў і стала цэтлікам у сістэме, дзе жаночае азначае саромнае, слабое, нявартае. Жаночае хобі, жаночая праца, жаночая прафесія, жаночыя эмоцыі, жаночае кіно, кнігі, спорт — усё, ад паўсядзённасці да культуры і палітыкі, калі ёсць кляймо «жаночы/жаночае», робіцца няважным, несур’ёзным, недастатковым.

«Чыста жаночая логіка», «у цябе жаночы падыход да справы», «ён з жаночымі замашкамі», «што за жаночая фантазія»… Нярэдка цэтлік «жаночае» выкарыстоўваюць у якасці абразы. “Кіруеш, як жанчына” абраза для мужчын-кіроўцаў. Сказаць мужчыну, што ён робіць нешта, як жанчына, — значыць, абразіць яго (нават калі на самай справе жанчыны даюць рады лепш, як у выпадку з кіраваннем). Слова «жанчына» ператварылася ў абразу. «Што ты як баба?»

Калі тое, кім ты з’яўляешся, робіцца абразай — камяком стэрэатыпаў аб сораме і непаўнавартаснасці, — жаданне з гонарам звацца жанчынай не проста знікае, яно не ўзнікае. Ад самага нараджэння ў жанчын адымаюць права называцца жанчынай, і з гэтага пачынаецца асабісты прыгнёт кожнай.

Калі «робяцца» жанчынай

Калі ж можна «стаць» жанчынай і прымераць на сябе гэта нязручнае слова? Існуе некалькі опцый, якія нейкім чароўным чынам ператвараюць дзяўчыну ў жанчыну. Пытанне ў тым, колькі ў гэтых опцыях патрыярхальнай рыторыкі і штампаў. Спойлер — шмат.

Часта менавіта першы палавы акт з мужчынам ператварае «нявінную» дзяўчыну ў жанчыну.

Пасля гэтага — «ты больш не дзяўчына, ты — жанчына». Сам факт таго, што гэты статус нібыта змяняецца праз «страту цнатлівасці», гэта значыць праз сэксуальны кантакт з мужчынам, — толькі пацвярджае патрыярхальную ўстаноўку: каштоўнасць і становішча жанчыны вызначаюцца праз яе дачыненні з мужчынам. Праблема ў тым, што ў гэтай сітуацыі жанчына не з’яўляецца суб’ектам — яна толькі аб’ект, статус якой вызначаюць звонку.

Калі жанчынай не атрымалася «стаць» пасля сэксуальных кантактаў з мужчынам, патрыярхат прапануе наступную опцыю — нараджэнне дзіцяці.

У гэтым выпадку жанчына называецца жанчынай «з поўным правам», бо мацярынства — «самая важная» з прадпісаных ёй роляў. Аднак і тут жанчына не паўстае суб’ектам. Гэтае прызнанне ўсё роўна не пра яе саму — яе каштоўнасць па-ранейшаму вымяраецца не асобай і выбарам, а тым, як яна адпавядае ролі.

Самая страшная опцыя, якая безумоўна аддае жанчыне права называцца жанчынай, — старэнне.

У грамадстве, дзе жаночае старэнне хутчэй гучыць як прысуд, магчымасць называць сябе жанчынай наўрад ці можа асацыявацца з нечым пазітыўным. «Не называйце мяне жанчынай, я дзяўчына!» — як часта ты чула гэтую фразу або прамаўляла яе сама?

«Для жанчын старэнне — у значна большай ступені сацыяльны прысуд, чым біялагічнае з’ява», — пісала Сьюзан Сонтаг і мела рацыю. Калі ўсе вакол пачынаюць называць жанчыну жанчынай, яна разумее — яе спісваюць з рахункаў, «яна ўжо паза гульнёй».

Усе апісаныя сітуацыі, у якіх у нашым грамадстве дапушчальна назваць жанчыну жанчынай, зводзяць усю нашую сутнасць да абазначэння сацыяльнай функцыі, а не полу:

  • быць сэксуальнай партнёркай для мужчыны;
  • быць маці;
  • «дажыць» да таго ўзросту, калі грамадства ўжо бачыць жанчыну як «адслужылую» — больш не сэксуальную партнёрку і не патэнцыйную маці.
Стереотипы о женщинах
Фота: Kateryna Hliznitsova

Чаму так адбылося?

Станаўленне патрыярхату і размеркаванне роляў пазбавілі жанчын палітычных, эканамічных, сацыяльных правоў — усякай суб’ектнасці на цэлыя тысячагоддзі. Жанчыны сталі непаўнавартаснымі людзьмі, пра што пісалі як вялікія філосафы Старажытнай Грэцыі Платон і Арыстоцель, так і многія пасля іх. Усё гэта выгадавала цэлую культуру нянавісці да ўсяго жаночага — менструальныя табу, жаночыя абразанні, прымусовыя шлюбы, паляванне на ведзьмаў, забарона на любую ролю, акрамя паслухмянай хатняй наложніцы.

З такім бэкграўндам слова «жанчына» не магло дайсці да нас нейтральным.

Дагэтуль мы жывем у свеце, дзе практычна ўсё, што атачае кожную з нас, зроблена не для нас. Памер фартэпіянных клавіш, рамяні бяспекі, лекі і нават тэмпература ў офісе створаныя на аснове дадзеных аб мужчынскім арганізме. Гэта — не выпадковыя рэчы, усё гэта доказы шматвяковага выключэння жанчын з грамадства.

Упэўненае становішча мужчын можна ўбачыць і без глыбокіх ведаў аб тым, наколькі сістэмна жанчыны і жаночае не ўлічваецца і не паважаецца. Тут ізноў, як і ў выпадку са словам «жанчына», дастаткова звярнуць увагу на становішча слова «мужчына». У параўнанні з «жанчынай» «мужчына» заўсёды гучыць ганарова. Мужчынскае сяброўства, мужчынскі ўчынак, мужчынская прафесія, мужчынскі спорт — і ўсярэдзіне адразу ўзнікае навязанае нам пачуццё валіднасці, статуснасці, значнасці. Хлопчыка заўсёды будуць гадаваць «сапраўдным мужчынам», дзяўчынку — «адданай жонкай».

Усё гэта не магло прайсці незаўважна для жанчын. Жанчын не толькі сістэматычна дыскрымінуюць і паказваюць ім на «заслужанае месца», але і нацкоўваюць адна на адну, прымушаючы змагацца за мужчынскую ўвагу. Тут з’яўляецца ўнутраная мізагінія — нянавісць саміх жанчын да жанчын (а гэта значыць і да саміх сябе). У барацьбе за мужчынскую ўвагу, якую патрыярхат падае як галоўную мэту жанчыны, жанчыны выступаюць адна супраць адной і супраць саміх сябе. Схема простая: калі тыя, за чыю ўвагу неабходна змагацца, ненавідзяць усё жаночае, значыць, і мне неабходна выхаваць у сабе гэтую нянавісць, каб атрымаць валідацыю і стаць «сваёй».

Так нас выхоўваюць з маленства — таму мы і адчуваем гэтую ўнутраную супярэчнасць і нязручнасць ад слова «жанчына». Адсюль, напрыклад, і такое частае непрыманне фемінітываў самімі жанчынамі. Яна не ў тым, што фемінітывы «псуюць мову», а ў тым, што сістэма ненавідзіць жанчын, а значыць, любое слова, якое проста паказвае на прыналежнасць да жаночага полу, будзе выклікаць абурэнне.

Асобная форма гэтай нянавісці — інфантылізацыя. Мы звыклі называць дарослых жанчын «дзяўчынкамі» ці «дзяўчатамі» і ўспрымаем гэта як норму, не заўважаючы, што гэта пазбаўляе жанчыну даросласці і суб’ектнасці. «Дзяўчынка» і «дзяўчына» гучаць мякчэй, але яны нясуць у сабе ўяўленне аб чымсьці маладым, залежным, нявопытным, другарадным. У такім статусе жанчыну прасцей не ўспрымаць усур’ёз. Нягледзячы на ​​сваё хісткае становішча, слова «жанчына» ўсё ж паказвае на даросласць і аўтаномію. Менавіта таму сістэма абясцэньвае гэтае слова, падмяняючы яго памяншальна-змякчальнымі варыянтамі.

Вярніце «жанчыну» жанчынам

Мы імкнемся да грамадства з нулявой дыскрымінацыяй і адсутнасцю любога прыгнёту. Гендарныя квоты, рэформы, законы, рэвалюцыя (для самых смелых) — важныя і неабходныя крокі. Але не кожная з нас мае столькі сіл, каб укладваць іх у барацьбу за жаночае вызваленне.

Кожная можа зрабіць невялікае, але вельмі важнае дзеянне — вяртаць сабе слова «жанчына».

Чаму гэта важна? Бо пакуль само слова «жанчына» выкарыстоўваецца як абраза, успрымаецца як прысуд, а ўсё звязанае з жанчынай і жаночым асацыюецца з негатывам, ніякія рэформы не будуць дастатковымі. Так, можа падацца камічным, але прыгнёт пачынаецца са слоў. Таму кожнай з нас трэба ўзрошчваць у сабе любоў і павагу да слова, якое нас вызначае.

Пачаць зусім проста — пастарайся называць сябе і іншых дарослых жанчын жанчынамі (ты здзівішся, наколькі гэтае слова нязвыкла для гутарак у паўсядзённым жыцці). Памяняць свае адносіны да гэтага слова ўжо будзе важнай перамогай. А далей адбудзецца непазбежнае: ты заўважыш, як іншыя высмейваюць «жанчын» і «жаночае», і зразумееш, як на гэтым будуецца мужчынская перавага.

Называй сябе жанчынай з гонарам і сілай. У ідэальным свеце слова «жанчына» павінна быць нейтральным, але цяпер, калі яно сугучнае з абразай, мы павінны вярнуць яму годнасць і ўладу, ламаць глыбока захраслыя стэрэатыпы і выкідаць непрыемнае пачуццё, якое яно раней выклікала ўнутры нас.


Артыкул створаны ў рамках праекта «Together 4 values ​​— JA», які сумесна рэалізуюць арганізацыі ІншыЯ і Razam e.V. пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

Подпись для статей RAZAM

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 4

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x