Вітаем! Новы выпуск нашай рассылкі — дайджэст навінаў пра скразныя каштоўнасці #11.
69-е месца з 177
заняла Беларусь у Глабальным індэксе міру і бяспекі жанчын 2023/2024 (WPS Index). Раней краіна была на 38-й пазіцыі. Самыя нізкія паказчыкі зафіксаваныя па крытэрыях «доступ да правасуддзя» і «адсутнасць юрыдычнай дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын».

Парады па інклюзіўнасці
Разам з удзельні_цамі каманды Human Constanta Валдзісам і Кацяй з нагоды Тыдня за Роўнасць і Інклюзію расказваем пра гісторыю і мэту гэтай кампаніі, а таксама як мы асабіста можам стаць больш інклюзіўнымі.
Інклюзіўны фотасток
Ці проста знайсці ў інтэрнэце інклюзіўныя выявы для сайта і сацсетак? З гэтым дапаможа новая практыка з нашай Базы — інклюзіўныя фотастокі, якія дапамагаюць знайсці тыя малюнкі, якія сапраўды адлюстроўваюць разнастайнасць грамадства.
Інклюзіўны дызайн ад ІКЕА
Думаеце пра тое, якую мэблю набыць у кватэру ці офіс? IKEA запусціла лінейку Omtänksam (швед. «клапатлівы»), усе прадметы якой створаныя менавіта так, каб усім людзям, незалежна ад іх узросту і стану здароўя было зручна і бяспечна імі карыстацца.
Што патрэбна людзям старэйшага ўзросту для камфортнага жыцця
Пагаварылі з кіраўніцай адукацыйнага праекта для людзей старэйшага ўзросту Аленай Дзямідавай пра тое якія цяпер праблемы найбольш актуальныя для людзей старэйшага ўзросту і што мы можам зрабіць для камфортнай старасці іншых ужо зараз.
Палітычныя забойствы і смерці па віне рэжыму
Да дня смерці Рамана Бандарэнкі Прававая ініцыятыва падрыхтавала інфармацыйна-аналітычны агляд 16 смерцяў, якія адбыліся па віне рэжыму падчас і пасля пратэстаў 2020 года.
Праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным
Офіс Святланы Ціханоўскай у супрацоўніцтве з беларускімі праваабарончымі арганізацыямі, НДА, юрыст_камі і былымі адвакат_камі распрацаваў праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды асобам, рэпрэсаваным у перыяд рэжыму А. Лукашэнкі. Праект утрымлівае захады па недапушчэнні паўтору сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека.
«Міжнародны экстрэмісцкі грамадскі рух ЛГБТ»
Міністэрства юстыцыі Расіі вынайшла такую структуру як «міжнародны грамадскі рух ЛГБТ» і праз суд хоча аб’явіць яе «экстрэмісцкай арганізацыяй». Як такое прызнанне можа паўплываць на ЛГБТК+ людзей у Расіі паспрабавала разабрацца «Медуза».
Даследаванні раку гадамі праводзіліся толькі на мужчынах
У 2020 годзе двое з трох анкахворых пацыентаў да 50 гадоў аказаліся жанчынамі. Пры гэтым медыцына не да канца ведае нават фактары рызыкі анкалагічных захворванняў у жанчын, бо даследавалі толькі мужчын. «Настоящее Время» расказалі галоўнае з даклада ў медыцынскім часопісе Lancet пра «фемінісцкі падыход» да лячэння і прафілактыкі анкалогіі.
Цкаванне або асуджэнне харасмэнту? Разбіраемся
Пасля адмены выставы мастака Сяргея Сялецкага ў прасторы CreateCulture Space, пачалося абмеркаванне пытанняў харасмэнту і кэнсэлінга. З дапамогай гендарнай даследчыцы Ірыны Сідорскай мы вырашылі разабрацца ў паняццях: калі асуджэнне харасмэнту — гэта не цкаванне; а адмова ад супрацоўніцтва — не заўсёды пра кэнсэлінг.
Крав мага — самаабарона для жанчын
База практык на нашым сайце папоўнілася новым тэкстам пра сістэму самаабароны і рукапашнага бою. Яна была створаная Імі Ліхтэнфельдам у 1930-х гадах, калі габрэйскаму насельніцтву Браціславы трэба было бараніцца ад антысемітызму. Пазней сістэма была адаптаваная і для жанчын, і для дзяцей.
ChatGPT «спажывае» велізарную колькасць вады
Стварэнне вялікіх моўных мадэляў патрабуе аналізу велізарных аб’ёмаў тэксту, што прымушае суперкампутар спажываць шмат энергіі і выдзяляць шмат цяпла. У гарачае надвор’е цэнтры апрацоўкі дадзеных выкарыстоўваюць шмат вады для астуджэння.
Як правільна карміць жывёл і птушак у горадзе
Набліжаюцца халады, і гарадскім жыхар_кам хочацца паклапаціцца пра птушак і жывёл, якія жывуць у гарадах. Аднак часам кармленне дзікіх відаў можа быць шкодным ці нават небяспечным. Зялёны партал запісаў карысныя парады эксперт_ак па тэме.
Казкі пра ўстойлівае развіццё
Гэта навучальная праграма (не толькі) для дзяцей. Стваральніцы праекта вераць у тое, што з дзецьмі можна пачынаць абмяркоўваць такія тэмы, як змена клімату, экалогія, няроўнасць, але рабіць гэта трэба на зразумелай ім мове. Таму і былі абраныя казкі.

Магчымасці падтрымкі



Цікавыя ініцыятывы








