Як распарадзіцца сваім падаткам і падтрымаць ІншыЯ

Веды
Налоги в Литве
5
(3)

Калі вы з’яўляецеся падатков_ай рэзідэнт_кай Літвы*, у вас ёсць магчымасць самастойна вызначыць, куды накіраваць 1,2% ад вашых падаткаў.

Гэтая частка падатку ідзе на падтрымку некамерцыйных арганізацый, і калі вы не выбераце, куды яго накіраваць, то дзяржава гэта зробіць за вас сама. Падаючы дэкларацыю, вы маеце магчымасць на гэта паўплываць.

ІншыЯ зарэгістраваныя ў Літве, таму вы можаце накіраваць сваю частку падатку на падтрымку нашай працы. Гэта просты спосаб зрабіць свой унёсак у стварэнне якаснага кантэнту на беларускай мове, рэалізацыю адукацыйных курсаў на тэму інклюзіі і правядзенне афлайн-мерапрыемстваў у Вільнюсе.

Калі вам блізкія нашыя каштоўнасці, будзем вельмі ўдзячныя за вашу падтрымку!

* Вы з’яўляецеся падатков_ай рэзідэнт_кай у Літве, калі:

  1. жывяце на тэрыторыі Літвы больш за 183 дні на каляндарны год,
  2. цэнтр вашых жыццёвых інтарэсаў знаходзіцца ў Літве. Напрыклад, месца працы, пры гэтым неабавязкова мець працоўную дамову. Таксама не заўсёды абавязкова падаваць менавіта падатковую дэкларацыю (напрыклад, калі з даходаў у вас толькі праца), але ўсё роўна можна падаць заяву на размеркаванне падаткаў — нават без дэкларацыі.

Калі вы знаходзіцеся ў Польшчы ці любой іншай краіне і не можаце перавесці нам 1,2% свайго падатку, то ёсць шмат іншых спосабаў дапамагчы. У канцы гэтага артыкула расказваем, як гэта можна зрабіць.

Падаць падатковую дэкларацыю ў Літве за мінулы год трэба да 2 траўня 2025 года. У гэты ж тэрмін можна запоўніць запыт на размеркаванне 1,2% сваіх падаткаў.

Нават калі вы ўжо даслалі такі запыт, то рашэнне каму аддаць частку падатку ўсё яшчэ можна змяніць — таксама да 2 траўня.

У гэтым артыкуле дзелімся, як гэта зрабіць.

На што пойдуць вашыя грошы і чаму для нас гэта важна

Атрыманыя 1,2% ад вашага падаходнага падатку пойдуць на падтрымку нашай дзейнасці: правядзенне мерапрыемстваў у Вільнюсе, выпуск матэрыялаў на беларускай мове на сайце і ў сацсетках, запуск адукацыйных курсаў, утрыманне офіса, аплату працы эксперт_ак і г.д.

Нашая місія — развіццё інклюзіўнага і талерантнага грамадства, у якім усе адчуваюць сябе сабой і не падвяргаюцца дыскрымінацыі. Калі вам блізка тое, што мы робім, вы можаце далучыцца і дапамагаць нам рабіць усё магчымае, каб неяк уплываць на сітуацыю.

Як пералічыць 1,2% ад падаходнага падатку

Неабходна ўвайсці ў сістэму электроннага дэкларавання, запоўніць спецыяльную форму, пазначыць у ёй нашыя рэквізіты і даслаць у падатковую. Увесь працэс займае не больш за 5-7 хвілін!

Далей — падрабязней пра тое, як гэта зрабіць.

1. Увайдзіце ў сістэму электроннага дэкларавання (EDS)

Выберыце Deklaravimas (Дэкларацыя) → Pildyti formą (Запоўніць форму) → Prašymas skirti paramą (Запыт на падтрымку).

Пазначце 2024 год і націсніце на выяву глобуса.

Націсніце Pradęti (Старт), каб пачаць запаўняць форму.

2. Пазначце нашыя рэквізіты

Адкрыецца акно, куды трэба ўвесці код атрымальніка або нашую назву, затым націсніце Tęsti (Працягнуць).

Код атрымальніка — 306096505

Назва — VšĮ “The Others BY”

У наступным акне трэба пазначыць перыяд, за які вы хочаце, каб частка вашага падатку была пераведзеная некамерцыйнай арганізацыі. Можна выбраць адзін год — тады напішыце 2024. Але можна выбраць і на некалькі гадоў наперад. Калі потым перадумаеце, то змяніць атрымальніка 1,2% вашага падатку можа пры падачы новай дэкларацыі.

Запоўніце наступныя дадзеныя:

  1. 1. Mokesčio dalies dydis (Памер кампенсацыі падатковай часткі) — 1,2%
  2. 2. Mokesčio dalį skiriu iki mokestinio laikotarpio (Падатковы перыяд) — 2024
  3. 3. Mokesčio dalies paskirtinis (Мэта пераводу) — Paramos gavėjams (Падтрымка атрымальніка)

Выдатна! Цяпер захавайце дадзеныя, націснуўшы Išsaugoti (Захаваць).

3. Праверце правільнасць дадзеных

Калі ўсё слушна — націсніце Taip, teisingi (Так, слушна).

Пацвердзіце ўведзеныя дадзеныя, націснуўшы на кнопку Formuoti prašymą (Сфармаваць заяўку).

На новай старонцы зноў з’явіцца ўся інфармацыя для паўторнай праверкі. Націсніце на кнопку “Pateikti” (Даслаць), калі ўсё слушна.

У новым вакне зноў націсніце “Pateikti” (Даслаць).

Калі ўсё зроблена правільна, то ўверсе вакна з’явіцца зялёнае паведамленне аб паспяховай адпраўцы.

Усё! Вы далі рады. Дзякуй вялікі! Кожны ўнёсак каштоўны для нас і дапамагае працягваць нашую працу.

Дарэчы, калі вам складана выбраць, якой менавіта арганізацыі дапамагчы, у вас ёсць магчымасць выбраць адразу некалькі, падзяліўшы свой падатак у любой прапорцыі паміж імі. Выбраць можна любую грамадскую арганізацыю, якая мае статус атрымальніка дабрачыннай дапамогі.

Дапамагаць можна па-рознаму

Калі вы працуеце не ў Літве і не можаце перавесці нам частку свайго падатку – нічога страшнага! Ёсць іншыя спосабы нас падтрымаць.

Заданацце

Выдатны спосаб сказаць нам дзякуй — падтрымаць нас разава або штомесячнай падпіскай на любую суму. Штомесячныя падпіскі дапамагаюць нам адчуваць стабільнасць і планаваць нашу дзейнасць з большай упэўненасцю! 

Будзьце валанцёр_камі

У нас цяпер яшчэ можна і валанцёрыць! Вашыя навыкі — няхай гэта будзе напісанне тэкстаў, пераклады, SEO-прасоўванне, адміністраванне афлайн-мерапрыемстваў і іншыя — могуць служыць прасоўванню правоў чалавека, інклюзіі і гендарнай роўнасці.

Расказвайце

Раскажыце аб нашай рабоце сваім знаёмым. У складаныя часы «сарафаннае радыё» з’яўляецца выдатным спосабам распаўсюджвання інфармацыі!

Лайк, каментар, рэпост, падпіска!

Вашы дзеянні ўплываюць на алгарытмы сацсетак. Дзякуючы вашай актыўнасці нашыя допісы ўбачыць большая колькасць людзей. Падпісвайцеся на нас у сацсетках Instagram, Tik-Tok, Telegram і Facebook і адзначайце праз @theothersby.

Чытайце і дзяліцеся спасылкамі

На сайце theothersby.org вы можаце знайсці шмат карыснай інфармацыі на тэмы роўнасці і інклюзіі. Не забывайцеся дзяліцца ёй з іншымі!

Прыходзьце

Наведвайце нашыя мерапрыемствы самі і прыводзьце знаёмых. Мы праводзім іх для таго, каб свет рабіўся лепшым. Таму, калі вы на іх прыходзіце, то дапамагаеце нам змяняць гэты свет!

Аформіце падпіску на навіны

Так вы дакладна будзеце ў курсе нашых навін, а мы будзем ведаць, што нашая дзейнасць цікавая для вас. Лісты прыходзяць 2-3 разы на месяц. Аформіце бясплатную падпіску.

Вашая падтрымка для нас вельмі важная! Заклікаем вас быць з намі і ў 2025 годзе, каб разам уплываць на стварэнне інклюзіўнага грамадства.

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 3

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x