Прывітанне, дарагія чытач_кі! Мы радыя быць разам з вамі ў гэтыя не самыя простыя часы, дзяліцца важнымі навінамі і расказваць пра магчымасці і цікавыя ініцыятывы.
Дзякуй усім, хто ўжо даў нам зваротную сувязь пра нашу медыяпрацу! Вельмі радыя магчымасці мяняцца з вашай дапамогай. Так, у гэтым дайджэсце вас чакае значна больш анонсаў, чым звычайна 😉 Калі вы яшчэ не паспелі, то смела запаўняйце форму і дзяліцеся сваім меркаваннем.
Таксама асобны дзякуй за падтрымку данатамі! Нам важны кожны данат і падпіска, бо яны дапамагаюць нам быць устойлівымі і планаваць працу. А калі вы рэзідэнт_ка Літвы, то да 2 траўня вы можаце накіраваць нам да 1,2% ад сваіх падаткаў. Тут распавядаем, як гэта зрабіць за 5 хвілін.
#Лічба_месяца
117 млн
Столькі чалавек, згодна з дадзенымі ААН, у 2023 годзе былі вымушаныя пакінуць свае дамы з-за вайны, гвалту, палітычнага пераследу ці стыхійных бедстваў. Колькасць уцекачоў і ўцякачак у свеце за апошнія 10 гадоў павялічылася ўдвая.

Google выдаліў са свайго «Календара» памятныя падзеі
Так, у календары больш няма Месяца гонару, Месяца гісторыі афраамерыканцаў, Дня памяці ахвяр Халакосту, Месяца карэнных народаў і іншых важных дат. Google заявіў, што раней дадаваў гэтыя даты ўручную і такі падыход не з’яўляецца для кампаніі «ўстойлівым».
Даведацца большКлапатлівая дэмакратыя як альтэрнатыва гераізацыі і патэрналізму
Паняцце клапатлівай дэмакратыі (caring democracy) уведзенае амерыканскай даследчыцай Джоан Тронта ў 2013 годзе. Неабходнасць такой версіі дэмакратыі Тронта звязвала з дэфіцытам палітычнага ўдзелу ці інклюзіі. Вольга Шпарага ў тэксце для Reformation разбіраецца ў паняцці адносна беларускага палітычнага кантэксту.
Даведацца больш
Ксяндзу ў зняволенні забаранялі мець крыжык
Асуджаны на 11 гадоў зняволення па абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве» ксёндз Генрых Акалатовіч падчас знаходжання ў СІЗА КДБ (больш за год) не мог мець крыжык. Цяпер ён у СІЗА-1 у Мінскім раёне, і яму дазволілі мець у камеры невялікі драўляны крыж. Ксёндз па-ранейшаму не мае магчымасці адпраўляць святую імшу і прымаць камунію.
Даведацца большБеларус_кі за мяжой часта становяцца гер_аінямі крымінальных зводак. Гэта праўда?
Падчас чытання СМІ для эмігранта_к можа падацца, што беларуса_к часта абражаюць, б’юць ці дыскрымінуюць за мяжой. Такое адчуванне можа ўзнікаць як у людзей у Беларусі, так і ў беларуса_к у эміграцыі. Але ці ўсё так дрэнна насамрэч? CityDog.io пачытаў статыстыку і спытаў медыяэксперта.
Даведацца больш
Беларускія ўлады адсправаздачыліся пра недыскрымінацыю жанчын
6 лютага ў Жэневе ў Камітэце ААН па ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (CEDAW) прагучаў даклад Беларусі. Таксама камітэт атрымаў пяць альтэрнатыўных справаздач ад беларускіх НДА. Галоўная выснова гэтых справаздач — у Беларусі не выконваюцца базавыя правы пацярпелых ад хатняга гвалту, а ўлады больш занятыя палітычнымі рэпрэсіямі, чым абаронай жанчын і іншых уразлівых груп.
Даведацца больш«Гэта Не Норма!»
Такую інфармацыйную кампанію запусціла ініцыятыва «Сэкс Эд». Пацыент_кі гінекалагічнага профілю сутыкаюцца з гвалтоўнымі, неэтычнымі і непрафесійнымі медыцынскімі практыкамі, якія прыводзяць да фізічных і псіхалагічных траўм, падрываюць давер да сістэмы аховы здароўя і прымушаюць жанчын* адмаўляцца ад неабходнай дапамогі. Далучайся да кампаніі, каб змяніць сітуацыю!
Даведацца больш
Чэшскія бабры за 2 дні пабудавалі плаціну, якую ўлады ўзгаднялі 7 гадоў
У чэшскім горадзе Брды бабры за два дні ўзвялі плаціну, на ўзгадненне якой мясцовай адміністрацыі спатрэбілася сем гадоў. Сваёй працай жывёлы зэканомілі ўладам 1,2 мільёна долараў.
Даведацца большРост адкідаў сродкаў індывідуальнай засцярогі (СІЗ) у 61 раз у Беларусі
З-за пандэміі колькасць СІЗ, якія выкарыстоўваюцца штодня ва ўсім свеце, вырасла ў разы, і Беларусь не стала выключэннем. Аднак галоўнае пытанне ў тым, як у Беларусі ўтылізавалі маскі, бахілы, касцюмы і іншыя сродкі індывідуальнай засцярогі? Разабралася ў пытанні ініцыятыва «Твае зялёныя вочы».
Даведацца больш
Анонсы і магчымасці падтрымкі





Цікавыя ініцыятывы

