Мэта практыкі: дапамагчы людзям, што вызваліліся з закрытых установаў, авалодаць сучаснымі сродкамі камунікацый праз навучальныя відэа.
Супольнасць «Новы вектар +» аказвае падтрымку людзям, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі і лячэбна-працоўных прафілакторыях, якія рыхтуюцца да вызвалення (6 месяцаў і менш да вызвалення) і якія выйшлі з названых установаў.
У межах дзейнасці супольнасці было падрыхтавана 9 відэа. Кожнае відэа доўжыцца каля 1 хвіліны і распавядае пра тое, як карыстацца смартфонам, камунікаваць праз інтэрнэт, аплочваць паслугі праз банкамат і пра іншыя важныя побытавыя рэчы, якія істотна змяніліся цягам апошніх гадоў і дзесяцігоддзяў праз развіццё тэхналогій.
Усе відэа суправаджаюцца субтытрамі і дасяжныя да прагляду на YouTube.
Супольнасць «Новы вектар+» таксама:
- садзейнічае пошуку/аднаўленню жытла, афармленню неабходных дакументаў;
- садзейнічае атрыманню медыцынскіх паслуг (устаць на ўлік у паліклініцы, прайсці неабходныя абследаванні);
- вырашае пытанні працаўладкавання, часовай занятасці;
- дапамагае з рэгістрацыяй;
- дапамагае з аднаўленнем пашпарта, працоўнай кніжкі, пенсійнага пасведчання, пасведчання аб інваліднасці, пасведчання аб нараджэнні, ваеннага білета і іншых дакументаў;
- суправаджае ў дзяржаўныя інстанцыі, сацыяльныя службы і медыцынскія ўстановы.
Кантакты: сайт, +375293135309, [email protected]
Падзяліцца | Поделиться: