Ці не трапляеце вы ў пастку стэрэатыпаў, віншуючы з 8 Сакавіка — тэст

ГендарПравы чалавека
8 марта
4.7
(3)

8 сакавіка — гэта не проста свята кветак і кампліментаў, а нагода задумацца пра роўнасць, павагу і сапраўднае значэнне гэтага дня. Як зрабіць вашыя словы і ўчынкі дарэчнымі і прыемнымі для каляжанак, сябровак і блізкіх жанчын? Прайдзіце наш тэст, каб даведацца, ці ўмееце вы павіншаваць тактоўна і не трапляць у пасткі стэрэатыпаў. Унутры — шмат падказак!

Адзначу, што яна ўпрыгожанне нашага калектыву, і пазычу ёй заставацца такой жа пяшчотнай.

Асцярожна! Такое віншаванне можа абурыць, бо ўтрымлівае ў сабе стэрэатыпныя ўяўленні пра жанчын. Яно зводзіць жанчыну да ролі эстэтычнага аб’екта, знешні выгляд якой нібы павінен радаваць вока. Упрыгожаннем можа быць пярсцёнак, дэкор для дома, але ніяк не спецыялістка, з якой вы разам працуеце.

Таксама ў сваім віншаванні лепей пазбягаць эпітэтаў «ласкавая», «пяшчотная», «прыгожая» і г.д. Па-першае, такія словы недарэчныя ў прафесійнай камунікацыі. Па-другое, яны звужаюць вобраз жанчыны да пэўных «жаночых» рысаў, якія чакаюцца ад яе. Гэта не толькі абмяжоўвае яе як асобу, але і можа адмаўляць іншыя яе якасці, напрыклад, прафесіяналізм, рашучасць, крэатыўнасць або лідарскія здольнасці, якія не заўсёды ўпісваюцца ў рамкі стэрэатыпных характарыстык.

Замест гэтага лепей падкрэсліць канкрэтныя дасягненні або якасці, звязаныя з яе працай і асобай, без пераносу ўвагі на шаблонныя ўяўленні. Гэта будзе выглядаць больш паважліва і слушна.

Падзякую ёй за працу і скажу, што рад_а працаваць з такой спецыялісткай.

✅ Выдатнае віншаванне! Яно не ўтрымлівае ў сабе ні стэрэатыпных эпітэтаў кшталту «ты такая пяшчотная і добрая», ні прыніжэння жанчыны да прадмета, «упрыгожання калектыву». Яшчэ можна дадаць, што яе прафесіяналізм і ўклад у агульную справу вельмі важныя, і пазычыць ёй дасягнення яе кар’ерных планаў.

8 Сакавіка адзначаюць толькі феміністкі, а яна не феміністка, таму ніяк не павіншую.

Калі вы дакладна ведаеце, што віншаванне з 8 Сакавіка можа абурыць вашу каляжанку, тады сапраўды лепш не віншаваць. Аднак гэтае свята можа быць добрай нагодай нагадаць пра яго сапраўдны сэнс. Мы ўсе жывем у грамадстве, дзе ў тым ліку і жанчыны стэрэатыпна асацыююць 8 Сакавіка са святам жаноцкасці і прыгажосці. Вы ж можаце акуратна адзначыць, што гэтая дата — нагода падзякаваць каляжанцы за яе прафесіяналізм і ўнёсак у агульную справу.

«Гэта дзень вясны і жаноцкасці».

Гэта не так. Гэты канструкт шырока выкарыстоўваецца ў патрыярхальных і некаторых постсавецкіх краінах, каб адцягнуць увагу ад першапачатковага значэння гэтага дня.

Патрыярхальнай сістэме выгадна, каб жанчына ўспрымалася ў першую чаргу як сімвал прыгажосці і далікатнасці, а не як паўнавартасная асоба з роўнымі правамі і магчымасцямі.

Такі погляд замацоўвае стэрэатыпы пра «традыцыйныя ролі» жанчын, адцягваючы ўвагу ад іх сацыяльных і прафесійных дасягненняў, а таксама ад праблем дыскрымінацыі і няроўнасці. 

Замест таго каб узнімаць пытанні пра гендарную роўнасць, абарону правоў і магчымасці для развіцця жанчын, гэты падыход ператварае 8 Сакавіка ў камерцыйнае свята з кветкамі і кампліментамі, пазбаўляючы яго палітычнага і грамадскага зместу.

«Дзень барацьбы за роўныя правы і магчымасці».

✅ Так! Гэтае свята нарадзілася ў пачатку ХХ стагоддзя ў кантэксце сацыяльных змен і рухаў за правы жанчын. Першапачаткова яно адзначалася як Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за выбарчае права, роўную аплату працы і паляпшэнне ўмоў працы. Яго правядзенне суправаджалася мітынгамі і акцыямі, якія прыцягвалі ўвагу да праблем дыскрымінацыі і сацыяльнай несправядлівасці.

З часам гэты дзень стаў сімвалам не толькі барацьбы за роўнасць, але і прызнання ўкладу жанчын у грамадства.

Такім чынам, гэтае свята — не пра жаноцкасць або кветкі, як часта лічыцца ў постсавецкіх краінах, а пра права на годнае жыццё, роўныя шанцы і справядлівасць у грамадстве.

Пратэст супраць забароны на аборты
Фатаграфія з пратэсту супраць забароны на аборты. Аўтарства Lauren Mitchell. У некаторых развітых краінах, напрыклад Польшчы, аборты дагэтуль забароненыя, што парушае рэпрадуктыўныя правы жанчын, пазбаўляючы іх свабоды выбару і доступу да бяспечных медыцынскіх паслуг.
«Свята клопату пра самых блізкіх жанчын».

Гучыць прыгожа, але, на жаль, такая фармуліроўка таксама замацоўвае стэрэатыпы ў дачыненні да 8 Сакавіка. Дзякуючы масавай культуры і сэксісцкім жартам у стылі Comedy Club, у свядомасці шмат каго гэтае свята ператварылася ў дзень, калі мужчыны павінны ўзяць на сябе «традыцыйныя жаночыя» ролі і прыбраць кватэру або прыгатаваць сняданак, каб парадаваць жанчыну. 

Але чаму мы наогул працягваем дзяліць абавязкі на «жаночыя» і «мужчынскія»? Гэты падыход замацоўвае гендарныя стэрэатыпы і не падтрымлівае роўнасць, бо стварае ўражанне, што ўвесь астатні час гэтыя задачы па змоўчанні павінны выконваць толькі жанчыны. 

Такі клопат выглядае не як знак павагі, а як разавая акцыя, якая падкрэслівае няроўнасць у паўсядзённым жыцці.

Яны хацелі, каб 8 сакавіка быў выходным. Перамаглі!

Насамрэч гэта не так. Карані свята звязаныя з падзеямі 1908 года ў Нью-Ёрку, калі на шматтысячныя дэманстрацыі выйшлі жанчыны, якія працавалі ў тэкстыльнай прамысловасці. Яны выступалі за паляпшэнне ўмоў працы і за роўныя з мужчынамі заробкі. Таксама яны змагаліся за тое, каб жанчыны атрымалі выбарчае права. Адсюль і пайшла назва руху — суфражысткі (ад англійскага suffrage, што перакладаецца як выбарчае права).

Суфражыстка
Кадр з фільма «Суфражыстка», 2015 год

Цікава, што 8 Сакавіка з’яўляецца выходным пераважна ў постсавецкіх краінах, дзе гэты дзень часта асацыюецца са «святам вясны, прыгажосці і жаноцкасці», аддаляючыся ад свайго першапачатковага сэнсу. Але 8 Сакавіка — гэта дзень не пра кветкі і кампліменты, а пра гістарычныя змены і доўгую дарогу да роўнасці і справядлівасці.

Яны змагаліся за раўнапраўе.

✅ Усё так! Дзякуючы феміністкам таго часу жанчыны сёння маюць магчымасць галасаваць, працаваць і вучыцца. Але наперадзе яшчэ шмат працы ў гэтым кірунку, так што трымаемся разам!

Дэманстрацыя за правы жанчын у Петраградзе
Удзельніцы дэманстрацыі за правы жанчын у Петраградзе, 23 лютага (8 сакавіка) 1917 года
Жанчыны проста хацелі, каб мужчыны іх больш шанавалі і больш надавалі ім увагі.

Гэта адлюстроўвае мужчынацэнтрычны погляд на свет, у якім усе дзеянні жанчын нібыта накіраваныя на тое, каб прыцягнуць увагу мужчын і атрымаць іх ухвалу.

Але жаночы рух існаваў і існуе для таго, каб пераадольваць гэтую няправільную парадыгму і паказваць, што жанчыны маюць уласныя мэты, каштоўнасці і права змагацца за роўныя магчымасці незалежна ад стаўлення мужчын.

Жанчыны, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыях 1908 года, змагаліся не за ўвагу мужчын, а за свае фундаментальныя правы: роўную аплату працы, паляпшэнне ўмоў на працоўных месцах і выбарчае права. Кветкі і шакаладкі ў гэты дзень у якасці падарункаў сёння б іх вельмі здзівілі.

Вядома, кветкі і цукеркі! Усе жанчыны гэта любяць.

А вось і не ўсе! Але калі вы ўпэўненыя, што вашай каляжанцы будзе прыемна атрымаць кветкі, то, канечне, вы можаце зрабіць ёй такі падарунак.

Галоўнае, каб гэта не было неабдуманым падтрыманнем стэрэатыпа, што жанчына абавязкова павінна асацыявацца з пяшчотай, прыгажосцю і ўпрыгожаннем прасторы.

У Італіі, напрыклад, жанчынам на 8 Сакавіка дораць мімозы, але гэта не рамантычны жэст, а праява салідарнасці.

Тэрэза Матэі
У 1946 годзе Тэрэза Матэі зрабіла мімозу сімвалам Жаночага дня ў Італіі, выбраўшы яе замест фіялкі, прынятай у Францыі. Мімозу можна было знайсці паўсюль у пачатку сакавіка, яна свабодна расла на палях, і таму стала добрым сімвалам, які аб’ядноўваў усіх, у тым ліку самых бедных і маргіналізаваных.
Спытаю, што яна хацела б атрымаць у якасці падарунка, і папрашу даслаць вішліст.

✅ Выдатны выбар! Такім чынам вы дакладна не падорыце тое, што яна не будзе выкарыстоўваць, а значыць, гэта не будзе забруджваць планету.

Будзе яшчэ больш дарэчы, калі ў віншаванні вы зробіце акцэнт на яе дасягненнях і важнасці яе працы, а не толькі на свяце. Так вы падтрымаеце сапраўдны сэнс 8 Сакавіка — дзень салідарнасці і прызнання ўкладу жанчын у грамадства, а не проста традыцыю падарункаў.

Замест падарунка заданачу ў НКА, якая займаецца правамі жанчын.

✅ Гэта выдатны і вельмі слушны жэст! Замест таго каб рабіць традыцыйныя падарункі, якія часам замацоўваюць стэрэатыпы, вы абіраеце спосаб падтрымаць важную справу.

Данаты ў жаночыя НКА — гэта ўнёсак у абарону правоў жанчын, гендарную роўнасць і падтрымку тых, каму гэта найбольш патрэбна.

Але нагадаем, што калі вы жывяце ў Беларусі, будзьце ўважлівыя і не рабіце данаты з беларускіх картак.

А абавязкова нешта дарыць?

✅ І вы таксама маеце рацыю! Першапачаткова свята 8 Сакавіка стваралася дзеля таго, каб жанчыны маглі выходзіць на дэманстрацыі і гучна казаць пра парушэнні іх правоў. 

Таму і зараз значна важней адзначыць, што вы салідарныя са сваёй каляжанкай і хочаце, каб яе правы паважаліся. Увага і падтрымка часам значаць нашмат больш за любы падарунак.

У Беларусі няма нічога фемінісцкага.
Клара Цэткін і Роза Люксембург
Клара Цэткін і Роза Люксембург

А вось і не! Нягледзячы на тое, што ў Беларусі сапраўды мала ўвагі надаецца жанчынам у тапаніміцы, усё ж існуюць вуліцы, названыя ў гонар феміністак Клары Цэткін і Розы Люксембург. Першай якраз і належыць ідэя стварэння Міжнароднага жаночага дня, які стаў сімвалам барацьбы за правы жанчын.

Аднак з тысячы мінскіх вуліц толькі 18 названыя ў гонар жанчын. Цікава, што адна з іх названая ў гонар першай у свеце жанчыны — прафесаркі матэматыкі Соф’і Кавалеўскай, пра якую мы пісалі ў артыкуле пра выбітных жанчын у навуцы.

Так, у беларускіх гарадах ёсць вуліцы, названыя ў гонар знакамітых феміністак Клары Цэткін і Розы Люксембург.

✅ Сапраўды! Вуліца Розы Люксембург ёсць у Баранавічах, Мінску, Рудзенску, Бабруйску, Асіповічах. Імем Клары Цэткін названыя вуліцы ў Мінску, Брэсце, Пінску, Магілёве, Стоўбцах і Ваўкавыску. Такая колькасць вуліц у гонар феміністак — гэта спадчына Савецкага Саюза, дзе гэтыя жанчыны вельмі моцна шанаваліся як змагаркі за камуністычную ідэалогію. 

А хіба з відэа штосьці не так? Гэта ж проста жарт. Мы ўсе час ад часу стамляемся ад працы.

Мы сапраўды часам стамляемся ад працы. Аднак гэты трэнд падводзіць да думкі, што было б лепш, як у ХVIII стагоддзі, калі жанчына не магла працаваць і ўсё, што ёй нібыта заставалася, гэта хадзіць на балі ў прыгожых сукенках. Але большасць жанчын у тыя часы дакладна не танчылі вальсы ў палацах. Яны нават не маглі свабодна распараджацца сваім жыццём. Жыццё большасці з іх абмяжоўвалася цяжкай хатняй працай, выкананнем абавязкаў жонкі і маці, пастаяннымі цяжарнасцямі і адсутнасцю права на адукацыю, самастойны заробак і ўласнае меркаванне.

Дзякуючы феміністычнаму руху ХІХ і ХХ стагоддзяў жанчыны атрымалі магчымасць абіраць, якую адукацыю атрымліваць, кім працаваць, і вырашаць, ці нараджаць дзяцей. Трансляцыя такіх ідэй нават у гумарыстычным кантэксце на шматмільённую аўдыторыю, як гэта зрабіла аўтарка відэа, зневажае ўнёсак феміністак у дасягненне правоў, якімі сёння карыстаецца кожная жанчына. 

І так, жанчыны стамляюцца не таму, што ім «дазволена» працаваць, а таму, што яны часта нясуць двайную ці трайную нагрузку: на працы, дома і ў доглядзе дзяцей. І вось з гэтым можна нешта зрабіць (гэта і мэта 8 Сакавіка) і высмеяць, напрыклад, не права жанчыны працаваць, а патрыярхальныя стэрэатыпы, што ўсе хатнія справы па-ранейшаму мусіць цягнуць на сабе жанчына.

Які жах! Гэтае відэа зневажае ўсё тое, за што змагаліся феміністкі.

✅ Згодныя! Такія відэа толькі ўмацоўваць стэрэатыпы наконт фемінізму. Менавіта таму людзі перакручана ўспрымаюць унёсак феміністак у тое, што мы маем сёння. Пад відэа ёсць некалькі каментароў накшталт «за што змагаліся, на тое і нарваліся», якія адлюстроўваюць гэтае памылковае ўспрыняцце.

Так, відэа дурное, але вы занадта сур'ёзна яго ўспрымаеце.

Справа не ў жарце, а ў тым, што ён маскіруе сапраўдную праблему. Жанчыны стамляюцца не таму, што ім «дазволілі» працаваць, а таму, што часта нясуць двайную або трайную нагрузку: прафесійныя абавязкі, хатнюю працу і догляд дзяцей. Гэта не жарт, а сістэмная няроўнасць, якую варта прызнаваць і змяняць.

Мужчын — з тым, што гэтае свята толькі раз на год і дзень хутка скончыцца.

Гэты жарт падкрэслівае існаванне стэрэатыпаў пра традыцыйныя жаночыя ролі, у якіх жанчына ўспрымаецца перш за ўсё як хатняя гаспадыня і ахоўніца агню, і толькі 8 Сакавіка з’яўляецца нагодай для часовага вызвалення жанчыны ад сякіх-такіх хатніх абавязкаў, з-за чаго мужчыны і пакутуюць.

Аднак сапраўдны сэнс 8 Сакавіка — у тым ліку нагадаць, што хатнія абавязкі не павінны па змоўчванні класціся толькі на жанчыну і што роля жанчын у грамадстве выходзіць далёка за межы хатніх сцен.

Мультфільм «24 гадзіны», у аснове якога ляжыць гісторыя гераіні, якая спрабуе змясціць усе справы ў адзін дзень. Мультфільм паказвае, наколькі вялікую ролю ў жыцці жанчын іграе нябачная і неаплатная праца.
Усіх, хто займаецца фемінісцкім актывізмам.

У гетэранарматыўным і патрыярхальным асяроддзі жывуць не толькі жанчыны, але і квір-людзі, у тым ліку трансгендарныя або небінарныя асобы — усе яны сутыкаюцца з дыскрымінацыяй і хочуць роўных правоў.

Таму 8 сакавіка можа быць днём, калі варта павіншаваць не толькі жанчын, але і ўсіх, хто змагаецца за роўнасць, справядлівасць і пераадоленне патрыярхальных стэрэатыпаў. 

Звезды_перебівка

Вынікі

7 ✅

Вы сапраўдн_ая эксперт_ка па 8 Сакавіка! Віншаванні ад вас — не проста словы, а прамяні павагі, разумення і роўнасці. Калі б Клара Цэткін была побач, яна б асабіста паціснула вам руку. Так трымаць!

4–6 ✅

Вы разумееце галоўнае, але часам праскокваюць дробныя стэрэатыпы. Нічога страшнага! Вы ўжо на правільным шляху, а крыху ведаў і ўдакладненняў зробяць вас сапраўдн_ай амбасадар_кай 8 Сакавіка.

3 або менш ✅

Гэта можа быць сюрпрызам, але 8 Сакавіка — гэта не «дзень вясны і жаноцкасці». Але не хвалюйцеся, заўсёды ёсць час выправіцца! Капніце глыбей у гісторыю свята, і вашыя віншаванні стануць на 100% дарэчнымі. 


Авторка: Ева Л.

Артыкул створаны ў рамках праекта «Together 4 values ​​— JA», які сумесна рэалізуюць арганізацыі ІншыЯ і Razam e.V. пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

Подпись для статей RAZAM

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 4.7 / 5. Колькасць галасоў: 3

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падзяліцца | Поделиться:
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Subscribe
Notify of
0 Comments
Oldest
Newest Most Voted
Inline Feedbacks
View all comments
0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x