Обложка_дайжест_черн
5
(3)

У траўні было шмат нагодаў для радасці! Напрыклад, Кыргызстан адмяніў спіс забароненых прафесій для жанчын, Казахстан увёў адказнасць за сталкінг і крадзеж нявест, Італія дазволіла ўказваць абодвух партнёрак у пасведчанні аб нараджэнні, а ў Бразіліі з’явіліся бяспечныя аўтобусныя прыпынкі для жанчын. І яшчэ адна радасная навіна прыйшла 30 траўня — Маск пакінуў адміністрацыю Трампа. Што яшчэ адбылося — чытайце ніжэй!

Дысклэймер
Гэты дайджэст можа ўтрымліваць спасылкі на «экстрэмісцкія» матэрыялы. Калі ласка, будзьце ўважлівымі пры пераходзе па спасылках.
Дайджест_баннер_подписка

#Лічба_месяца

154

Столькі сем’яў з дзецьмі з інваліднасцю скарысталіся паслугай сацыяльнага перадыху ў 2024 годзе (пры агульнай колькасці такіх сем’яў каля 40 тысяч). У 2023 годзе — 118 сем’яў. Сацыяльны перадых — гэта догляд за дзіцем у пансіянаце (да 56 дзён на год), каб бацькі маглі адпачыць і аднавіцца.

Даведацца больш
дайджест_инклюзия

У Беларусі распрацуюць прафстандарт для перакладчы_ц мовы жэстаў

Навукова-даследчы інстытут працы да канца 2025 году распрацуе прафстандарт, які дэталізуе працоўныя функцыі, усталюе патрабаванні да ведаў і навыкаў і вызначыць крытэры для атэстацыі і кар’ернага росту.

Даведацца больш

Тыфлакаментары на Кінапошуку

Больш за 100 фільмаў і серыялаў на Кінапошуку даступныя з аўдыёдэскрыпцыяй для невідушчых і карыстальні_ц са слабым зрокам. Тыфлакаментары дапамагаюць карыстальні_цам зразумець тое, што адбываецца на экране.

Даведацца больш
дайджест_права человека

Суддзя ААН утрымлівала маладую жанчыну ў рабстве

Лідзія Мугамбе прызнаная вінаватай у прымусе маладой жанчыны з Уганды да рабскай працы. Суддзя не дазволіла пацярпелай уладкавацца на сталую працу, змушаючы бясплатна працаваць пакаёўкай і даглядаць яе дзяцей.

Даведацца больш

Літва падала пазоў супраць Беларусі ў Міжнародны суд ААН

Да беларускіх уладаў прад’яўляюцца абвінавачванні ў арганізацыі і падтрымцы маштабнага незаконнага перамяшчэння мігрант_ак з тэрыторыі Беларусі на тэрыторыю Літвы. З 2021 года літоўскія ўлады зафіксавалі больш за 23 тысячы спробаў незаконнага перасячэння мяжы. Літва хоча спагнаць з Беларусі 200 млн еўра кампенсацыі.

Даведацца больш
дайджест_гендерная равность

Як выглядае рэпрадуктыўны гвалт з боку партнёра

Партнёр таемна зняў прэзерватыў падчас сэксу або ўгаварыў адмовіцца ад кантрацэпцыі, муж паставіў жонку перад выбарам: або дзеці, або развод. Усё гэта — праявы рэпрадуктыўнага гвалту ў адносінах да жанчыны, якая адчувае што не хоча ці пакуль не гатовая да дзяцей.

Даведацца больш

Канадская бягунка з немаўлём выйграла 100-кіламетровы марафон

Бягунка Стэфані Кейс выйграла ўльтрамарафон, стартаваўшы на паўгадзіны пазней суперніц і робячы рэгулярныя перапынкі на кармленне сваёй дачкі грудзьмі. Яе вынік склаў 16 гадзін 53 хвіліны і 22 секунды — на 4 хвіліны менш, чым у бліжэйшай суперніцы.

Даведацца больш
дайджест_экодружествнность

Як Варшава адаптуецца да зменаў клімату

Гарады Еўропы ўсё часцей сутыкаюцца з экстрэмальнымі кліматычнымі з’явамі: ад ліўняў да моцнай спёкі. Варшава — адзін з прыкладаў таго, як горад можа адаптавацца да кліматычных выклікаў не ў тэорыі, а на практыцы.

Даведацца больш

Што мы можам зрабіць для пчолаў

У еўрапейскіх гарадах усё часцей можна ўбачыць вуллі на дахах гатэляў і шыльды з абяцаннямі «клопату аб наваколлі». Але наколькі гэта сапраўды экалагічна — ці ўсяго толькі маркетынгавы прыём?

Даведацца больш

Анонсы і магчымасці падтрымкі

Цікавыя ініцыятывы

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 3

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Падзяліцца | Поделиться:
Падтрымаць
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Подписаться
Уведомить о
0 Comments
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x