Што новага? Дайджэст пра скразныя каштоўнасці #4 (28)

ИнклюзияГендерПрава человекаЭкология
Обложка_дайджест
0
(0)

Красавік быў вееельмі насычаны на падзеі і навіны. Мы спадзяёмся, што вы не адчувалі FOMO (страха прапусціць нешта важнае), а насалоджваліся новым пачуццём JOMO (радаваліся таму, што вы не ўсюды). Чытайце вартыя ўвагі навіны і анонсы ніжэй. Дадаткова раім зазірнуць у Індэкс згубленых рэчаў ад Uber 2025 (там можна знайсці вельмі пацешныя рэчы) і парадавацца за класныя геймерскія пасады ў паліцыі Даніі, якія дапамагаюць у барацьбе з мовай варожасці сярод моладзі.

Дысклэймер
Гэты дайджэст можа ўтрымліваць спасылкі на «экстрэмісцкія» матэрыялы. Калі ласка, будзьце ўважлівымі пры пераходзе па спасылках.
Дайджест_баннер_подписка

#Лічба_месяца

-1,80

* Узаемнае прыняцце адзін аднаго рознымі групамі (моўнымі, нацыянальнымі, рэлігійнымі і інш.)

Так ацанілі талерантнасць грамадства* ў 2024 годзе ў Індэксе рэзіліентнасці Беларусі, які падрыхтаваў Цэнтр новых ідэй. Розныя сферы жыцця грамадства ацэньваюцца эксперт_камі па шкале ад -5 да +5. Адзнака -1,80 адпавядае значэнню «крызіс» (у 2023 годзе адзнака была -2,00, што таксама адпавядала крызіснаму стану).

дайджест_инклюзия

Бабулі-футбалісткі з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (ПАР)

У футбольнай камандзе з ПАР Vakhegula Vakhegula (Бабулі Бабулі) гуляюць толькі жанчыны 52-87 гадоў. Каманду заснавала радыёвядучая Бэка Нтсанвісі ў 2005 годзе, калі яна аднаўлялася пасля лячэння раку. З таго моманту ініцыятыва стала сусветным рухам і зараз адбываюцца нават чэмпіянаты свету для бабуль-футбалістак.

Даведацца больш

Маці на рэйве

У Нямеччыне, Вялікабрытаніі і Францыі набіраюць папулярнасць вечарынкі ў начных клубах спецыяльна для жанчын з дзецьмі. Галоўныя перавагі: бяспечны асяродак, адсутнасць непажаданай увагі, зручны час (напрыклад, 19:00-22:00).

Даведацца больш
дайджест_права человека

Медыцынскае асіставанне ў паміранні

Яго яшчэ называюць асіставаным суіцыдам. Ад эўтаназіі яно адрозніваецца тым, што смяротны прэпарат пацыент_ка прымае сам_а. Дазволена ў Каліфорніі, ЗША. Невылечна хворы чалавек запрасіў журналістаў BBC прысутнічаць пры працэдуры, каб больш людзей даведалася пра яе.

Даведацца больш

«Шэры прайд» (Gray Pride) у Венгрыі

ЛГБТК+ людзі зладзілі такі прайд, пратэстуючы супраць рашэння ўльтраправага ўрада Віктара Орбана забараніць папулярны штогадовы прайд у Будапешце. Таксама 14 красавіка венгерскі парламент прыняў папраўку да Канстытуцыі, паводле якой у Венгрыі прызнаюцца толькі два гендары — мужчынскі і жаночы.

Даведацца больш
дайджест_гендерная равность

Жанчынай можа быць не кожная

Вярхоўны суд Вялікабрытаніі ў 88-старонкавым рашэнні пастанавіў, што ў аснове юрыдычнага вызначэння «жанчыны», якое выкарыстоўваецца ў брытанскім Акце аб роўнасці 2010 года, ляжыць біялагічны пол чалавека. Такім чынам трансгендарныя персоны не змогуць разлічваць на абарону па прыкмеце гендару паводле гэтага Акта.

Даведацца больш

Крымінальная адказнасць будзе ўведзеная за адпраўку дзікпікаў у Аўстрыі

Пад пакаранне патрапяць фота палавых органаў, адпраўленых без згоды атрымальні_цы. Закон будзе распаўсюджвацца на рассылку праз мэсэнджары, сацсеткі, а таксама праз Bluetooth і AirDrop.

Даведацца больш
дайджест_экодружествнность

Эфект «Белага лотаса»

Серыял HBO «Белы лотас» быў задуманы як сатыра на залішняе спажыванне і «лакшэры-прасвятленне», па якія на экзатычныя курорты ад нуды і ўнутранай пустэчы едуць звышбагатыя турыст_кі, успрымаючы мясцовае насельніцтва як фон. Але ў выніку сам серыял стаў каталізатарам усяго таго, што высмейваў.

Даведацца больш

Гістарычнае пагадненне адносна выкідаў у суднаходнай галіне

Пасля напружаных перамоваў, якія доўжыліся амаль 10 гадоў, краіны дасягнулі першага ў гісторыі міжнароднага пагаднення на ўзроўні ААН, якое абавяжа суднаўладальні_ц выкарыстоўваць больш чыстае паліва з 2028 году пад пагрозай штрафаў.

Даведацца больш

Анонсы і магчымасці падтрымкі

Цікавыя ініцыятывы

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Падзяліцца | Поделиться:
Падтрымаць
ВаланцёрстваПадпісацца на рассылкуПадтрымаць
Подписаться
Уведомить о
0 Comments
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x