Упершыню ў гісторыі Human Constanta і ІншыЯ аб’ядноўваюць свае намаганні дзеля цэлага месяца, прысвечанага барацьбе з дыскрымінацыяй і прасоўванню роўнасці ды інклюзіі.
Сустракайце – Роўны Сакавік 2025!
Што яшчэ пачытаць пра недыскрымінацыю, роўнасць і інклюзію на нашым сайце?
- 9–19 лістапада — Тыдзень за Роўнасць і Інклюзію
- «Чаму не было вялікіх мастачак?» Разбіраем эсэ Лінды Нохлін
- Новая зялёная Беларусь: што мы можам зрабіць для экалогіі прама зараз
- «Часам я забываюся, што лесбіянка»: як гэта — з’ехаць на вучобу ў невялікі шведскі горад?
- Як стаўленне грамадства перашкаджае людзям з залежнасцямі ісці на папраўку — што было раней і што цяпер
- Актывізм і ўнутранае лібертарыянцтва
Важныя даты
- 1 сакавіка – Міжнародны дзень нулявой дыскрымінацыі
- 8 сакавіка – Міжнародны жаночы дзень
- 15 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы з ісламафобіяй
- 21 сакавіка – Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю расавой дыскрымінацыі
- 31 сакавіка – Міжнародны дзень бачнасці трансгендарных людзей
Што гэта такое?
1 сакавіка па ўсім свеце адзначаецца Zero Discrimination Day, альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі, ініцыяваны ААН у 2014 годзе. Гэта штогадовы дзень, які накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы. У гэты дзень арганізацыі, ініцыятывы і актывіст_кі па ўсім свеце аб’ядноўваюць свае намаганні, каб павысіць дасведчанасць і зрабіць захады па знішчэнні дыскрымінацыі ва ўсіх яе формах.
З 2021 года ІншыЯ праводзілі цэлы Тыдзень Нулявой Дыскрымінацыі! За гэты час у Тыдні прынялі ўдзел каля 50 партнёрскіх арганізацый ды ініцыятыў, адбылося 70 івэнтаў, на якіх больш за 700 чалавек атрымалі новыя веды пра недыскрымінацыю і роўнасць. Ахопы інфармацыйных матэрыялаў вымяраюцца сотнямі тысяч праглядаў.
Штогод з 2016 года Human Constanta сумесна з партнёрскімі ініцыятывамі і арганізацыямі ладзіць кампанію «Розныя-Роўныя», у межах якой у другой палове сакавіка адбываюцца асветніцкія мерапрыемствы Тыдня за роўнасць і інклюзію. Гістарычна гэта была салідарызацыя з кампаніямі UNITED for Intercultural Action, прымеркаванымі да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі (21 сакавіка) з фокусам на Беларусі. Аднак з цягам часу кампанія стала самастойна-міжнароднай.
За гэтыя гады ў яе межах правялі сотні івэнтаў разнастайных фарматаў ад Гданьска да Тбілісі, у якіх прынялі ўдзел тысячы чалавек, каля 50 партнёрскіх і сяброўскіх калектываў і арганізацый з розных сфер і краін дзеля прасоўвання каштоўнасцяў роўнасці і інклюзіі.
Сёлета мы аб’ядноўваем нашы намаганні, каб зрабіць цэлы месяц актыўнасцяў і падзей, прысвечаных гэтым важным тэмам.




Роўны Сакавік 2025 будзе праходзіць з 1 па 31 сакавіка па ўсёй краіне і за яе межамі. Цэлы месяц мерапрыемстваў, дыскусій і актыўнасцяў, прысвечаных тэмам роўнасці і недыскрымінацыі.
Чаму гэта важна?
Падчас мерапрыемстваў і праз актыўнасці мы разам з каля_жанкамі і ўдзельні_цамі Роўнага Сакавіка:
- тлумачым і разбіраемся ў прычынах, відах і наступствах дыскрымінацыі, сістэмах прыгнёту і выключэння
- даем платформу для агучвання выклікаў і занепакоенасцяў індывідаў і супольнасцяў
- дзелімся практыкамі для інклюзіўных побыту, працы і жыцця
- салідарызуемся і падтрымліваем ад_на ад_ну
- паказваем, што свет без дыскрымінацыі магчымы тут і цяпер, і кожн_ая можа зрабіць свой унёсак дзеля гэтага.
Як можна змяніць сітуацыю?
Адзін невялікі ўчынак, рэпост або слова можа паўплываць на сітуацыю. Дапамагчы зможа не толькі само выказванне ў сітуацыях, калі адбываецца несправядлівасць, але і разуменне таго, якія ўчынкі і словы з’яўляюцца дыскрымінацыяй і/ці вядуць да выключэння.
Сачыце за Месяцам у нашых інстаграмах
Хэштэгі
Партнёры і партнёркі









Па пытаннях супрацоўніцтва звяртайцеся:
[email protected] і [email protected]
