Майстар-клас анлайн
Ці бывалі ў вас сітуацыі, калі вас ці вашых блізкіх асуджалі, ігнаравалі ці не ўспрымалі ўсур’ёз толькі таму, што вы «не такія, як ўсе», не ўпісваецеся ў «норму»?
Так, свет несправядлівы. Але у нашых з вамі сілах зрабіць яго крыху лепшым.
Гэты майстар-клас дапаможа вам зразумець, як кожная і кожны з нас можа ўнесці свой уклад у стварэнне інклюзіўнага асяроддзя. Мы не будзем перагружаць вас складанай тэорыяй (хоць зусім без яе не абысціся), а пастараемся даць практычныя парады і простыя крокі, якія вы зможаце выкарыстаць адразу ж.
Праводзіць майстар-клас будзе аўтар бясплатнага анлайн-курса “Прававы самапамочнік на кожны дзень” праваабаронца Андрэй Бадзілеў.
19 сакавіка, у 20:00 па Мінскім часе ў ZOOM
Майстар-клас адкрыты. Проста далучайцеся ў вызначаны час па спасылцы, а таксама запрашайце далучыцца тых, каму можа быць цікавая гэтая тэма!
Далучайцеся, каб разам рабіць гэты свет больш бяспечным і чалавечным!
P.S.: Каб атрымаць максімум карысці, падрыхтуйце прыклады з жыцця, дзе вы адчувалі ці бачылі абмежаванне ці дыскрымінацыю. Гэта дапаможа вам лепш зразумець матэрыял і скарыстацца ім на практыцы.