«Жывая Бібліятэка» — гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам «кніг» выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі — людзі, якія гатовыя адказваць на любыя пытанні. «Кніга» — гэта жывы чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, нязвыклы для «большасці» лад жыцця або светапогляды.
Жывая Бібліятэка — незвычайны фармат для цікавых размоў!
У вас будзе магчымасць сумленна пагутарыць з Кнігамі на актуальныя тэмы, задаць свае пытанні і стаць больш адкрытымі для разнастайнасці грамадства.
Калі: 28 сакавіка з 15:00 (нядзеля)
Дзе: Кафэ “Бісквіт”, вул. Суворава, 5
Спасылка на рэгістрацыю: https://forms.gle/HnrbJnfRf9xerBaQ8