Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

Летнік

28.07
ЛЕТНІК
5
(1)

Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” (J4T) запрашае на Летнік Разнастайнасці! 

Калі? Дзе? Для каго?

  • афлайн
  • бліз Варшавы. 28 жніўня – 1 верасня 2025. Дэдлайн заявак 28 ліпеня.Для каго Летнік?
  • журналіст:ы ды рэдактар:кі;
  • блогер:ы ды інфлюэнсер:кі;
  • вядоўц:ы шоў ды падкастаў;
  • пісьменніцы ды пісьменнікі;
  • квір-актывіст:кі ды актывіст:кі.

Чым будзеце займацца?

4 насычаныя дні нефармальнай адукацыі, цікавыя фарматы, інтэрактыў і актыўны ўдзел.

У цябе будзе магчымасць:

  • Паглыбіцца ў тэму правоў чалавека на базавым узроўні.
  • Даведацца больш пра тэмы ксенафобіі, талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў, стану ўразлівых групаў у грамадстве.
  • Навучыцца бачыць праявы стыгматызацыі і дыскрымінацы ды даведацца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай, пісьменніцкай ды актывісцкай дзейнасці.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне ў двухмесных нумарах, выдаткі на транспарт да Варшавы. Не аказваецца візавая падтрымка.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 1

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Подробности

Дата:
28.07

Место проведения

Польшча
Poland+ Карта Google