Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

Школа грамадзянскай адукацыі

11.05

Школа грамадзянскай адукацыі
5
(1)

Анлайн-курс

Хочаш дзейнічаць, але не ведаеш, з чаго пачаць? Ці, можа, ужо спрабуеш нешта рабіць для сваёй супольнасці, але адчуваеш, што не хапае разумення, як гэта працуе?

Тады запрашаем у Школу грамадзянскай адукацыі — анлайн-курс, які дапаможа табе арыентавацца ў свеце грамадзянскай супольнасці і знайсці сваю ролю ў ім. Асаблівы фокус: як быць актыўным у эміграцыі.

Курс складаецца з двух модуляў:

  1. «Шлях да ўдзелу» (15.05-02.06) — гэта шэсць сустрэч, дзе мы пагаворым пра тое, як уладкавана дэмакратыя, што такое грамадзянская супольнасць, чаму важна разумець свае правы і як працаваць з каштоўнасцямі, нават калі ты далёка ад Беларусі. Ён распрацаваны найперш для тых, хто яшчэ толькі робіць першыя крокі ў актывізме, але адчувае патрэбу ў супольнасці і ведах.
  2. «Разам да зменаў» (12.06-30.06), дазволіць паглыбіць разуменне, як арганізоўваць дзейнасць, будаваць каманды, вырашаць канфлікты і быць лідаркай ці лідарам зменаў у сваёй супольнасці. Мы будзем вучыцца разам не толькі як дзейнічаць, але і як натхняць іншых на ўдзел.

Што атрымаеш:

  • Пасведчанне слухача — пасля першага модуля
  • Сертыфікат ВБЎ-Уроцлаўскага ўніверсітэта — пасля праходжання абодвух

Заняткі:

  • панядзелак і чацвер, 18:00 (CEST)

Рэгістрацыя на першы модуль да 11 траўня:

Падрабязнасці і рэгістрацыя

Калі ты верыш у важнасць грамадзянскага ўдзелу і хочаш зрабіць нешта карыснае — гэта твая магчымасць

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 1

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Подробности

Дата:
11.05

Место проведения

Online