Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

Прастора інклюзіі: як стварыць бяспечнае і камфортнае асяроддзе вакол сябе

18.03

5
(1)

Майстар-клас анлайн


Ці бывалі ў вас сітуацыі, калі вас ці вашых блізкіх асуджалі, ігнаравалі ці не ўспрымалі ўсур’ёз толькі таму, што вы «не такія, як ўсе», не ўпісваецеся ў «норму»?

Так, свет несправядлівы. Але у нашых з вамі сілах зрабіць яго крыху лепшым.

Гэты майстар-клас дапаможа вам зразумець, як кожная і кожны з нас можа ўнесці свой уклад у стварэнне інклюзіўнага асяроддзя. Мы не будзем перагружаць вас складанай тэорыяй (хоць зусім без яе не абысціся), а пастараемся даць практычныя парады і простыя крокі, якія вы зможаце выкарыстаць адразу ж.

Праводзіць майстар-клас будзе аўтар бясплатнага анлайн-курса «Прававы самапамочнік на кожны дзень» праваабаронца Андрэй Бадзілеў.

На майстар-класе вы:

  •  даведаецеся, што такое інклюзія і чаму яна мае значэнне для кожнага і кожнай з нас
  • зразумееце, як стварыць бяспечнае і прыязнае асяроддзе, дзе ўсе адчуваюць сябе прынятымі
  • навучыцеся распазнаваць дыскрымінацыю і звязаныя з ёю абмежаванні, а таксама эфектыўна змагацца з імі
  • атрымаеце канкрэтныя інструменты і практычныя крокі для фармавання інклюзіўнага асяроддзя – на працы, у сям’і і сярод сяброў

Дзе і калі?

19 сакавіка, у 20:00 па Мінскім часе ў ZOOM

Майстар-клас адкрыты. Проста далучайцеся ў вызначаны час па спасылцы, а таксама запрашайце далучыцца тых, каму можа быць цікавая гэтая тэма!

Далучайцеся, каб разам рабіць гэты свет больш бяспечным і чалавечным!

P.S.: Каб атрымаць максімум карысці, падрыхтуйце прыклады з жыцця, дзе вы адчувалі ці бачылі абмежаванне ці дыскрымінацыю. Гэта дапаможа вам лепш зразумець матэрыял і скарыстацца ім на практыцы.

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 1

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Подробности

Дата:
18.03
Мероприятие в категории: