Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

Нязмушаны нэтворкінг у Вільнюсе

01.07

нэтворкінг
5
(2)

Развіваем супрацоўніцтва паміж актывіст_камі і журналіст_камі

3-га ліпеня запрашаем на цёплую вечаровую сустрэчу, дзе журналіст_кі і актывіст_кі сустракаюцца ў нефармальнай атмасферы, каб лепш зразумець адно аднаго, падзяліцца досведам супрацоўніцтва і, магчыма, пачаць нешта новае разам.

Гэта будзе прастора, дзе можна адкрыта пагаварыць пра тое, чаго часта так не стае: узаемаразумення, кантактаў, падтрымкі. Без працяглых лекцый і прамоваў. Толькі людзі, іх досвед і імкненне знайсці агульнае.

Падчас сустрэчы мы пачуем некалькі кароткіх гісторый пра тое, як журналіст_кі і актывіст_кі ўжо паспяхова супрацоўнічалі. Сваім досведам сярод іншых падзеляцца анлайн-медыя «Салідарнасць», рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life, дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» і каманда ЛГБТК+ініцыятывы.

Мы бяром на сябе стварэнне бяспечнага і камфортнага асяроддзя, а таксама напоі і закускі, з вас – добры настрой і адкрытасць да камунікацыі з іншымі. Для спрашчэння камунікацыі частка нашай сустрэчы будзе мадэравацца.

Калі? Дзе?

  • 3 ліпеня, 18:00-20:30
  • Шніпішкес, Вільнюс

Абавязкова папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы да 1 ліпеня ўключна
Дакладнае месца мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю.

Рэгістрацыя

Мерапрыемства ладзіць арганізацыя ІншыЯ і аб’яданне беларусаў Нямеччыны Разам у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна!


Мерапрыемства адбываецца ў межах праекта «Together 4 values ​​ JA», які сумесна рэалізуюць арганізацыі ІншыЯ і Razam e.V. пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Подпись для статей RAZAM

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 2

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Подробности

Дата:
01.07

Место проведения

Вільнюс, Літва
Vilnius,Lithuania+ Карта Google