Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

«Міграцыя»

11.05

Стадзі-тур па тэме «Міграцыя» ў Берліне
5
(1)

Стадзі-тур ў Берліне

Хочаш умацаваць сваю працу па тэме міграцыі і атрымаць натхненне ад нямецкага досведу? Тады запрашаем у Берлін 16–20 чэрвеня на стадзі-тур, дзе беларускія актывіст_кі і журналіст_кі сустрэнуцца, каб абмяняцца вопытам з нямецкімі калегамі і  паміж сабой, а таксама пераасэнсаваць звыклыя практыкі і здабыць новыя ідэі для сваёй працы.

Каму падыходзіць?

Актывiст_кам і журналіст_кам, якія ўжо працуюць з тэмамі бежанства і міграцыі: 

  • асвятляюць гэтую тэму ў медыя;
  • рэалізуюць ініцыятывы з людзьмі з досведам міграцыі;
  • плануюць развіваць уласныя праекты ў гэтай галіне. 

Што вас чакае?

  • Сустрэчы з прадстаўні_цамі нямецкіх медыя і НДА.
  • Абмен лепшымі практыкамі нямецкіх калег па тэме міграцыі і бежанства.
  • Абмеркаванне магчымасцяў адаптацыі гэтых практык да беларускага кантэксту.
  • Нэтворкінг з беларускімі журналіст_камі і актывіст_камі.

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя адкрыта да 11.05 уключна праз форму https://forms.gle/9rvbknwDZDcD6HNGA. Вынікі адбору будуць абвешчаны не пазней за 20.05. Праграму і лагістычныя падрабязнасці адабраныя ўдзельні_цы атрымаюць асобным лістом.

Тым, хто не жыве ў Берліне, будуць пакрытыя выдаткі на дарогу ў Берлін 16 чэрвеня і абратна 20 чэрвеня. Удзельні_цы таксама будуць забяспечаны пражываннем падчас мерапрыемства.

Увага
Візавая падтрымка не прадугледжаная

Мерапрыемства ладзяць аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. і арганізацыя ІншыЯ.

Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць важна і карысна! 

Таксама нагадваем, што плануецца яшчэ адзін стадзі-тур на тэму скразных каштоўнасцяў. Каб першымі атрымаць інфармацыю, запоўніце форму https://forms.gle/wsVk9eu56Xh1Dzm89

У межах праекта можна прыняць удзел толькі ў адным стадзі-туры!

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 1

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Подробности

Дата:
11.05

Место проведения

Берлін, Германія
Germany+ Карта Google