Вэбінар, 27.11. а 15:30 CET
Дата: 27 лістапада 2024 года а 15:30 CET (15:30 — Варшава, 16:30 — Вільня, Менск)
Месца: Анлайн
Працягласць: 1,5 гадзіны
Тэма гендэрных квот часта дэманізаваная, палітызаваная і выклікае палярныя меркаванні, што шмат у чым звязана з неразуменнем і недастатковай дасведчанасцю. Варта разабрацца, што насамрэч хаваецца за гэтым пытаннем.
Перыядычна з’яўляюцца навіны аб увядзенні квот на прадстаўніцтва ў органах улады ў розных краінах. Калі паглядзець на Беларусь, то, на першы погляд, гендэрная праблема падаецца вырашанай, бо ў некаторых органах колькасна пераважаюць жанчыны. Але ці так гэта на самой справе?
Мы абмяркуем, чаму робяць акцэнт на высокі працэнт жанчын у органах улады і чаму гэта не заўсёды сведчыць аб дасягненні роўнасці. Задамося пытаннем, як квоты працуюць у іншых краінах і якія міфы варта развеяць, каб зразумець, што менавіта трэба для гендэрнага балансу ў грамадстве.
У завяршэнні вэбінара ў вас будзе магчымасць задаць свае пытанні.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна будзе прайсці пэўную верыфікацыю.