Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

  • Это мероприятие прошло.

Кінапрагляд з абмеркаваннем ад «Іншых»

16.05.2023

0
(0)

17 траўня 2023

17 траўня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень супраць гамафобіі, біфобіі і трансфобіі (IDAHOBIT).

У гэты дзень запрашаем усіх на тэматычны кінапрагляд.

Пад час мерапрыемства мы праглядзім карціну «Гонар»* (анг. Pride), якая распавядае пра гістарычную падзею ў Велікабрытаніі, калі група геяў і лесбіянак з Лондана аб’ядналася для падтрымкі шахцёраў, якія страйкавалі ва Уэльсе.

Пасля прагляду мы коратка абмяркуем уражанні і пагутарым пра дыскрымінацыю ў сучасным грамадстве.

Калі? Дзе?

  • 17 траўня 2023
  • 18.30 — 21.30
  • Вільня (афлайн), адрас будзе дасланы пасля рэгістрацыі

 Мовы мерапрыемства  – беларуская і руская. Мова паказу фільма – руская.

На мерапрыемства можна прыносіць свае любімыя напоі.

 Рэгістрацыя абавязковая  па спасылцы, колькасць месцаў абмежаваная! 

Рэгістрацыя адкрытая да 23:59 16 траўня. Пасля запаўнення формы рэгістрацыі вам прыйдзе ліст з пацверджаннем і запрашэнне на мерапрыемства.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца  да нас на пошту [email protected].

*Па ацэнцы сістэмы рэйтынгу фільмаў Motion Picture Association фільм атрымаў рэйтынг R (Restricted) — да 17 гадоў патрабуецца суправаджэнне бацькоў ці дарослага апякуна.



Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 0 / 5. Количество оценок: 0

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Подробности

Дата:
16.05.2023