Загрузка Мероприятия

« Все Мероприятия

Інтэлектуальны квіз «No hate, just quiz»

04.06

Квиз
5
(3)

Інтэлектуальная гульня пра недыскрымінацыю і роўнасць у Вільнюсе

А ці ведаеце вы, чаго няма ў дыснееўскіх прынцэс, бо гэта занадта дорага маляваць? І калі б гэта было, то ў русалачкі іх было б у два разы менш? ‍♀️

Калі вы здагадаліся, што гэта, да адказу — то наш квіз менавіта для вас!

Дзе? Калі?

  • 5 чэрвеня, 19:00
  • Шніпішкес, Вільнюс (дакладны адрас пасля рэгістрацыі)
  • 2.5 гадзіны забавы і незвычайных фактаў

Што вас чакае:

  • Адгадваць гер_аінь фільмаў і серыялаў (ад Гары Потэра да Сімпсанаў)
  • Здзіўляцца фактам пра вынаходні_ц і пісьменні_ц
  • Даведвацца пра тых, хто змянялі свет сваёй смеласцю
  • Разгадваць візуальныя загадкі і рэбусы
  • Атрымліваць задавальненне ад разгадвання!
  • Тэмы недыскрымінацыі і роўнасці ў цікавым фармаце

Умовы:

Каманда 3-5 чалавек
Можна прыйсці адн_ой і знайсці каманду на месцы!
4 каманды змогуць удзельнічаць
Бясплатна для ўсіх удзельні_ц
Унікальны мерч ад 'ІншыЯ' для пераможцаў

Для каго:

  • Усіх, хто разумее беларускую мову (мова вядоўцы і пытанняў — беларуская)
  • Тых, хто любіць цікавыя факты і добрую кампанію
  • Аматар_ак інтэлектуальных гульняў
  • Не трэба быць эксперт_кай — проста прыйдзіце атрымаць задавальненне!

 

Рэгістрацыя

Гэта не лекцыя, а звычайная гульня з важнымі тэмамі! Даведайцеся пра тых, хто змянялі свет да лепшага.

(Адказ на пытанне: пазногці! Іх занадта складана прамалёўвацьу кожным кадры)

Насколько публикация полезна?

Нажмите на звезду, чтобы оценить!

Средняя оценка 5 / 5. Количество оценок: 3

Оценок пока нет. Поставьте оценку первым.

Подробности

Дата:
04.06

Место проведения

Вільнюс, Літва
Vilnius,Lithuania+ Карта Google