
Анлайн-трэнінг і афлайн-воркшоп пра роўнасць і барацьбу з нянавісцю
Як эфектыўна змагацца з дыскрымінацыяй, нянавісцю і расізмам? Як праводзіць адукацыйныя і інфармацыйныя кампаніі, што рэальна змяняюць грамадства?
“Block the Hatred. Share the Love 2.0” — гэта праграма для маладых амбасадараў_ак з Усходняй Еўропы і Балкан, якая пройдзе ў анлайн- і афлайн-фармаце з мая па кастрычнік 2025 года.
Што і калі?
- 6–7 і 13–14 мая — анлайн-семінары па правах чалавека, дыскрымінацыі і працы з ненавісніцкай лексікай
- 2–3 чэрвеня — жывая сустрэча ў Тыране (Албанія)
- Чэрвень–кастрычнік — праца над уласнымі праектамі і інфармацыйнымі кампаніямі з падтрымкай эксперт_ак
- 27–30 кастрычніка — фінальная сустрэча ў Страсбургу
Каго шукаюць?
- маладых валанцёр_ак, актывіст_ак і лідар_ак, што прадстаўляюць супольнасці, закранутыя нянавісцю і дыскрымінацыяй
- тых, хто цікавіцца правамі чалавека і хоча праводзіць моладзевыя ініцыятывы
Фінансаванне:
- Удзел, праезд і пражыванне аплочваюцца арганізатарамі (ЕС і Рада Еўропы).Пасля завяршэння праграмы ўдзельн_кі атрымаюць сертыфікат.
Падаць заяўку
Кантакт для пытанняў: [email protected]
Колькасць праглядаў: 3