У Беластоку
Роўны Сакавік у «КінаКлубе» АБФ!
Цягам Месяца за Роўнасць, Інклюзію і Недыскрымінацыю мы будзем глядзець фільмы пра правы чалавека, барацьбу з дыскрымінацыяй і важнасць інклюзіі.
08.03 - «Служанкі»
The Help, 2011
Гісторыя афра-амерыканак, што працуюць служанкамі ў белых сем’ях у 1960-я гады і змагаюцца за павагу і правы.
15.03 - «За кандэлябрамі»
Behind the Candelabra, 2013
Біяграфічны фільм пра легендарнага піяніста Ліберачэ, якому даводзіцца хаваць сваю сэксуальную арыентацыю.
22.03 - «Я, Дэніэл Блэйк»
I, Daniel Blake, 2016
Пенсіянер змагаецца з бюракратычнай сістэмай за чалавечую годнасць і правы ўразлівых груп.
29.03 - «Жалезныя лэдзі»
Satree lek, 2000, Тайланд
Вясёлая і натхняльная гісторыя пра валейбольную каманду, што разбурае стэрэатыпы і даказвае, што спорт – для ўсіх.
Падрабязнасці#РоўныСакавік2025 #EquityMarch2025
Колькасць праглядаў: 8