Знешне Жывая Бібліятэка выглядае вельмі проста. З-за гэтага ў 2015-2016 гадах фармат карыстаўся ўсё большым попытам у беларускіх ініцыятыў і арганізацый. У 2017 годзе каманда Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка», маючы больш за 5 гадоў досведу арганізацыі фармату ў розных гарадах Беларусі, з упэўненасцю змагла сказаць, што гэта зусім не так!
Знайсці правільнае памяшканне, адшукаць Жывыя Кнігі, патлумачыць ім, што будзе адбывацца, распаўсюдзіць інфармацыю, падрыхтаваць усе неабходныя дакументы… У новых арганізатар_ак на практыцы гэта выклікае хвалю праблем і пытанняў. Таму каманда была рада падзяліцца сваім досведам – каб вы маглі правесці сваё першае і ўсе наступныя мерапрыемствы прыемна і карысна для ўсіх бакоў.
Дапаможнік «Жывая Бібліятэка: дапаможнік па арганізацыі мерапрыемства», напісалі каардынатаркі праекту Марына Штрахава і Марыя Лукашук напрыканцы 2017. Гэты дапаможнік адмыслова напісаны для людзей, якія загарэліся ідэяй зрабіць Жывую Бібліятэку, але не ведаюць, з чаго пачаць і што наогул для гэтага патрэбна.
Падзяліцца | Поделиться: