10 траўня 2023 – старт і ўзлёт! Оnline курс «Ніколі не позна» распрацаваны для крытычна думаючых, эканамічна актыўных беларускіх жанчын, якія жывуць у Беларусі і за яе межамі. Гэта праграма створана жанчынамі адмыслова для жанчын: для тых, каму важныя разуменне і веды сябе і сваіх рэсурсаў, фінансавая і праўная адукаванасць, прадпрыемніцкія навыкі; для тых, хто імкнуцца […]
Анлайн арт-выстава, прысвечаная квіраванню жыцця беларус:ак Новыя Рэгіёны збіраюць працы-сведчанні аквіравання жыцця ва ўсіх магчымых фарматах: фота, відэа, digital art, тэксты, аўдыя, якія будуць з'яднаны ў віртуальнай музейнай прасторы. Для чаго? Месцаванне ў музейнай прасторы візуальных, тэкставых і аўдыяльных сведчанняў асэнсавання быцця квір людзьмі, з'яўляецца спосабам не толькі для паказу ўнікальнасці і адрозненняў гэтага досведу, але і магчымасцю падсвятліць той досвед, […]
17 траўня 2023 17 траўня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень супраць гамафобіі, біфобіі і трансфобіі (IDAHOBIT). У гэты дзень запрашаем усіх на тэматычны кінапрагляд. Пад час мерапрыемства мы праглядзім карціну «Гонар»* (анг. Pride), якая распавядае пра гістарычную падзею ў Велікабрытаніі, калі група геяў і лесбіянак з Лондана аб’ядналася для падтрымкі шахцёраў, якія страйкавалі ва Уэльсе. […]
Курс складаецца з 3 сесій — 26-28 траўня, 21-23 ліпеня, 18-20 жніўня Курс падыдзе вам, калі вы: старэй за 18 гадоў распачыналы праваабаронца, юрыст ці грамадзянскі актывіст цікавіцеся правамі чалавека і іх абаронай На курсе вы: навучыцеся тэорыі і практыцы праваабароны пашырыце веды ў сферы праў чалавека пазнаяце, як бараніць правы ва ўмовах палітычных рэпрэсій […]
Пройдзе з 23 траўня па 27 чэрвеня 2023 БНМС «РАДА» запускае курс «З веданнем справы» па нефармальнай адукацыі для вядоўцаў адукацыйных мерапрыемстваў. Што вас чакае: разберацеся, што трэба ўлічваць пры распрацоўцы адукацыйных праграмаў і якія кампетэнцыі абавязковыя для трэнераў_ак нефармальнай адукацыі даведаецеся, як працуе навучанне праз асабісты досвед і як дапамагчы людзям вучыцца эфектыўней патрэнеруецеся ў […]
20 траўня 2023 Запрашаем на гульню «Іншы Погляд». У гэтай гульні вы прымаеце ролю чалавека з іншай сацыяльнай групы і робіце свой выбар у адпаведнасці з вашымі ўяўленнямі пра гэтую групу. Пасля гульні вас чакае рэфлексія, дзе мы абмяркуем, што паўплывала на ваш выбар, даведаемся, як узнікаюць і захоўваюцца стэрэатыпы, і ці трэба штосьці з […]
Анлайн-варкшоп з элементамі даследвання культуры (і сябе) Ты павінна перастаць хадзіць на спатканні, як толькі знойдзеш партнёра. Ты павінна скончыць універсітэт, а пасля працаваць. Ты павінна спачатку пацалавацца і толькі пасля заняцца сэксам. Ты павінна імкнуцца нарадзіць да 30. Ты павінна пераехаць у іншую краіну, калі твайму партнёру прапануюць там працу. Ты павінна, павінна, павінна… […]
Вэбінар пройдзе 31 траўня ў 18:30 па Мінску ІншыЯ, Human Constanta і Кібер Бабёр запрашаюць на ўводны вэбінар пра працу з персанальнымі дадзенымі. Па выніках вэбінару вы будзеце лепей арыентавацца ў тэме і разумець, як гэта ўплывае на вашую працу і што з гэтым можна рабіць далей. Пытанні, якія будуць разбірацца на вэбінары: Што такое права […]