Запрашаем вас на незвычайнае мерапрыемства, дзе вы зможаце за кубачкам гарбаты з печывам пагутарыць з людзьмі, якіх складана сустрэць на вуліцы ці сярод сваіх знаёмых.
Кожны Чытач, кожная Чытачка дакранецца да самага незвычайнага і прыцягальнага для сябе, зможа перажыць новыя эмоцыі, даведацца пра нетыповы досвед людзей, пазнаёміцца з Іншым.
Мы рады падзяліцца досведам, каб вы маглі прыемна і карысна для ўсіх бакоў праводзіць Жывыя Бібліятэкі самастойна альбо ў складзе нашай каманды ў сваёй арганізацыі, школе, універсітэце, горадзе, вёсцы – і змяняць грамадства да лепшага!
Героі і гераіні "Шчырых размоў", што адбудуцца 10 траўня ў Культ. цэнтры “Корпус”, – былыя выпускнікі і выпускніцы беларускіх універсітэтаў, якія сутыкнуліся з працэдурай размеркавання. Але лёс іх склаўся па-рознаму. Падчас мерапрыемства таксама будзе магчымасць атрымаць індывідуальную юрыдычную кансультацыю па пытаннях размеркавання.
Хто б не хацеў пагутарыць з прадстаўніком той ці іншай прафесіі, каб даведацца пра яе тонкасці ды падводныя камяні? 19 траўня прафарыентаваная Жывая Бібліятэка пройдзе на адкрытым паветры ва ўтульным дворыку галоўнага корпуса БНТУ ў межах фестывалю “Горад і Кнігі”.
У каждого своя собственная история, свой опыт и взгляды на жизнь. Легко ли принять тот факт, что они могут не совпадать с нашими? Мы предлагаем вам посмотреть на все глазами другого человека. Живая Библиотека, 27 мая, 13:00, битлз-клуб "Чердачок".
Сябры, запрашаем вас на Жывую Бібліятэку! Сустракаемся ў нядзелю, 3-га чэрвеня, і "чытаем" Жывыя кнігі, руйнуючы шкодныя стэрэатыпы, з 12:00 да 16:00 у тайм-клубе "1387".