Да Міжнароднага дня супраць гома-, бі- і трансфобіі ў Вільні
25 траўня арганізацыя «ІншыЯ» з нагоды далучыцца да кампаніі IDAHOBIT запрашае вас наведаць Жывую Бібліятэку, накіраваную на барацьбу са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй. Гэта незвычайная бібліятэка, дзе ў якасці Кніг выступаюць людзі, якія распавядаюць пра свой уласны досвед.
Кожная Кніга мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, нязвыклы для «большасці» лад жыцця альбо светапогляды.
Жывая Бібліятэка — нязвыклы фармат для цікавых размоў!
У вас будзе магчымасць шчыра пагутарыць з Кнігамі на актуальныя тэмы, задаць свае пытанні і стаць больш адкрытымі да разнастайнасці грамадства.
Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы. Канец рэгістрацыі — 24 траўня а 18:00 (па Вільнюсе).
Таксама на мерапрыемстве пройдзе выстава мастацкіх работ з тэмай «Іншыя гісторыі». Каб паўдзельнічаць у выставе ў якасці маста_чкі:
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па пошце [email protected], ці ў сацыяльных сетках: instagram, telegram, facebook.