Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

#сейчаснедоэтого vs #всегда_актуально — ЛГБТК+

15.08.2023

0
(0)

Анлайн-дыскусія

У чэрвені 2023 года Генпракуратура Беларусі прапанавала ўстанавіць адміністрацыйную адказнасць за прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін, змены полу, педафіліі і чайлдфры, а спікерка Генпракуратуры Анжаліка Курчак заявіла, што аднаполыя шлюбы нясуць пагрозу нацыянальнай бяспецы і дэмаграфічнай палітыцы краіны.

Пазіцыя ЛГБТК+ сем’яў у Беларусі і без гэтага закону вельмі ўразлівая: другія бацькі не могуць усынаўляць і ўдачараць дзяцей сваіх партнёрак і часта вымушаны называцца сябрамі ці сваякамі сям’і, таму што аднаполыя сем’і
успрымаюцца грамадствам як пагроза для дзіцяці.

У рэчаіснасці ж гомасэксуальнасць або бісексуальнасць бацькоў ніяк не уплывае на іх здольнасці да выхавання дзяцей, а даследаванні паказваюць, што працэнт геяў, лесбіянак і ЛГБТК+ сярод дзяцей з аднаполых сем’яў не больш, чым сярод тых, якія выраслі ў гетэрасексуальных сем’ях.

Падчас дыскусіі мы хочам паразмаўляць з псіхалогіямі і ЛГБТК+ бацькамі пра іх досвед выхавання дзяцей і абмеркаваць, з якімі праблемамі сутыкаюцца ЛГБТК+ сем’і сёння і як іх пераадольваюць.

 Мадэратарка: 
Наста Базар – феміністка і квір-нізавая актывістка

 Удзельніцы: 
Мілана Лявіцкая – ЛГБТ+ актывістка, прадстаўніца ініцыятывы Queer Parenting,
мама чатырохгадовага сына;
Таня Сяцко – актывістка, феміністка, сола-мама;
Ганна Матуляк – псіхаланіня, супервізарка, трэнерка;
Марыя Куліна – гештальт-тэрапеўтка, дзіцячая псіхалогія.

Калі? Дзе? Як?

  • 15 жніўня (аўторак)
  • 18:00 па Варшаве
  • анлайн, Zoom
  • мова дыскусіі – руская

Падчас дыскусіі будзе весціся відэазпіс

 Рэгістрацыя абавязковая  па спасылцы https://forms.gle/o4uTw7WzVizWa2jm8

Дыскусія праводзіцца арганізацыяй Austausch e.V. як частка праекту «FemMoz – Пашырэнне правоў і магчымасцяў для жанчын з і ў Беларусі» пры фінансавай падтрымцы МЗС Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 0 / 5. Колькасць галасоў: 0

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
15.08.2023
Теги для Мерапрыемства: