Адукацыйная праграма для маладых беларус_ак у Вільнюсе
Ты малад_ая беларус_ка і жывеш у Вільнюсе?
Хочаш знайсці аднадумцаў і разам рабіць тое, што змяняе свет?
Гэтая праграма — для цябе!
⏰ Заяўкі да 16 чэрвеня | Удзельні_ц: да 15
Падаць заяўку зараз!
⚡ Пра што гэта?
Гэта не проста праграма, а пачатак твайго шляху ў актывізме! Мы ствараем ініцыятыўную каманду маладых беларус_ак, якія будуць разам змяняць наратывы і разбураць стэрэатыпы. Гэты супольны шлях у асновы актывізму вы пройдзеце на прыкладзе міжнароднага фармату “Жывая Бібліятэка” пры падтрымцы дасведчаных ментар_ак.
Што такое Жывая Бібліятэка?
Жывая Бібліятэка — гэта мерапрыемства, дзе сустракаюцца:
Кнігі
Людзі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досвед, незвычайны для “большасці” лад жыцця альбо светапогляд
Чытачы
Удзельні_цы мерапрыемства, якія хочуць даведацца больш пра розных людзей
Чытачы прыходзяць, рэгіструюцца, атрымліваюць картку чытача і ідуць запісвацца да тых Кніг, якія іх цікавяць. Жывая Бібліятэка — гэта месца для шчырага дыялогу з Іншымі. Яна дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства і змагацца з дыскрымінацыяй.
Гэта працуе таму, што:
- •
Стварае бяспечную прастору для адкрытых размоў - •
Дазваляе пачуць рэальныя гісторыі, а не стэрэатыпы - •
Ачалавечвае тых, хто раней былі “незразумелымі” - •
Дае магчымасць задаць пытанні без асуджэння
Водгукі ўдзельні_ц Жывых Бібліятэк:
Я доўга не магла дайсці да ЖБ. Хаця я разумела, што гэта выдатная ініцыятыва, і што яна распаўсюджаная ў свеце, я чамусьці трохі лічыла гэта нуднаватым, думала: “Ну так, ёсць розныя людзі, ну так, трэба ставіцца да ўсіх з павагай… Што новага будзе на ЖБ…”. Але, прыйшоўшы, я цяпер буду раіць усім (с)хадзіць! Мне спадабалася, бо: Сам досвед пачуць ад чалавека, ад Кнігі шчырую гісторыю, пачуць шчырыя адказы на свае пытанні, змяніў у пэўнай ступені мяне самую, мяркую, я стала больш АДКРЫТАЙ да людзей, гэта надзвычай важна, і я не чакала такога эфекта; ЖБ трохі нагадвае сеанс тэрапіі: Нібыта ты дапамагаеш Кнігам, слухаючы іх, але ёсць адваротны эфект – яны могуць дапамагчы табе сваёй гісторыяй і адказамі, зразумець нешта пра твае жыццё, стасункі з людзьмі, для мяне Кнігі апынуліся як псіхолагамі ў пэўнай ступені, бо яны распавялі, як самі справіліся з сур’ёзнымі сітуацыямі ў жыцці, іх гісторыі дапамаглі мне шмат зразумець.
Застаўся вельмі ўражаны. Спадабаўся фармат. Цікавыя прыемныя людзі: Кнігі, Чытачы, арганізатары.
Мне вельмі спадабалася сама атмасфера на жывой бібліятэцы. Давер і размовы – гэта цудоўна)
Спадабаліся кнігі. вельмі каштоўныя для мяне адбыліся асэнсаванні. Арганізацыя цудоўная. камфортна, зручна, але галоўнае – тэрыторыя прыняцця, адсутнасці ацэнкі. Гэта вельмі рэсурсна і гэта ствараеце вы. Дзякуй!
Што ты атрымаеш?
Базавыя веды і навыкі
- Што такое актывізм і як ён працуе
- Як планаваць і праводзіць мерапрыемствы
- Як працаваць у камандзе
- Як змагацца са стэрэатыпамі
Практычны досвед
- Падрыхтоўка і правядзенне Жывых Бібліятэк
- Праца ў сяброўскай камандзе
- Развіцце арганізатарскіх навыкаў
- Камунікацыйныя навыкі
Новыя сувязі
- Знаёмства з маладымі актыўнымі беларус_камі
- Ментарства ад дасведчаных актывіст_ак
- Супольнасць для далейшай працы
З чаго складаецца адукацыйная праграма?
Этап 1: Трохдзённы афлайн-трэнінг у Вільнюсе (4-6 ліпеня 2025)
Тры дні поўнага паглыблення ў актывізм і фармат Жывой Бібліятэкі
Этап 2: Падрыхтоўка да Жывых Бібліятэк (ліпень-жнівень)
- Дадатковыя адукацыйныя сэсіі згодна з запытамі каманды
- Рэгулярныя сустрэчы з ментар_камі
- Планаванне і падрыхтоўка мерапрыемстваў
Этап 3: Правядзенне Жывых Бібліятэк (жнівень-кастрычнік)
- Дзве Жывыя Бібліятэкі ў Вільнюсе
- Самастойная арганізацыя пад кіраўніцтвам ментар_ак
Этап 4: Фінальная сустрэча (кастрычнік 2025)
Рэфлексія і планаванне наступных дзеянняў.
Удзел ва ўсіх этапах праграмы абавязковы.
Мова мерапрыемстваў: беларуская, расейская
Чаму менавіта мы?
Трэнер_кі і ментар_кі праграмы:
Марына Штрахава
Сузаснавальніца арганізацыі “ІншыЯ”
Амбасадарка скразных каштоўнасцяў, трэнерка нефармальнай адукацыі
Зміцер Радзіеўскі
Сузаснавальнік і дырэктар арганізацыі “ІншыЯ”
Мэнаджар адукацыйных праектаў, трэнер нефармальнай адукацыі
Больш за 10 гадоў досведу працы ў грамадзянскім сектары. У Беларусі былі часткай Цэнтра “Жывая Бібліятэка”. Разам з рэгіянальнымі камандамі правялі больш за 150 Жывых Бібліятэк за 7 год існавання арганізацыі. Стварылі лакалізаваны для беларускага кантэксту дапаможнік па правядзенні гэтага фармату.
“Цяпер мы ў Літве і хочам падзяліцца сваім досведам з маладымі людзьмі ў эміграцыі, каб разам ствараць лакальную супольнасць для сталага правядзення фармату ў Вільнюсе” – адзначае Зміцер.
“Мы ведаем усе нюансы — ад пошуку памяшкання да работы з найскладанейшымі сітуацыямі падчас мерапрыемства” – дадае Марына
Вельмі спадабаўся курс! Усё было прафесійна падрыхтавана і праведзена, а таксама структуравана і карысна. Атрымала больш каштоўных ведаў, чым чакала першапачаткова. А цёплая атмасфера ў групе і разнастайнасць праектаў мерапрыемстваў і падыходаў да іх – гэта нешта з нечым 🙂 Вялікі дзякуй арганізатар_кам за зваротную сувязь і такі выдатны курс <3Маша, 26 гадоў, удзельніца адукацыйнага курсу па арганізацыі мерапрыемстваў
Я настойліва рэкамендую прайсці гэты курс, калі ты ўжо некалькі гадоў, як і я, топчашся на месцы, не можаш зрабіць першыя крокі ў арганізацыі любога мерапрыемства, але табе вельмі хочацца яго правесці. Людзі, якія вядуць гэты курс, па-першае, вельмі беражліва да цябе ставяцца, па-другое, дапамагаюць прайсці цяжкасці і сумневы, бо даюць выразны фідбэк і шмат падбадзёрваюць. Гэта сапраўды дапаможа табе стаць больш упэўненай, паверыць у сябе і, нарэшце, правесці сваё першае мерапрыемства! Ева, удзельніца адукацыйнага курсу па арганізацыі мерапрыемстваў
Дзякуй, што вы робіце такую классную справу, як Жывая бібліятэка, бо нашае мысленне і ацэнка рэчаіснасці яшчэ вельмі заціснута ў рамках стэрэатыпаў (савецкае мінулае ўсе ніяк не выветрыцца)). А вы змушаеце людзей падумаць, паразважаць, змяніць пункт абзору і, тым самым, спрыяеце развіццю нашага грамадства. І дзякуй за цікавы трэнінг, за магчымасць атрымаць столькі карысных ведаў у адным месцы! Удзельні_ца курсу па арганізацыі Жывых Бібліятэк
Хотела бы еще раз поблагодарить вас за тренинг, за новые знания, за возможность получить информацию о том, что такое ЖБ, а также узнать как ее проводить, как работать с книгами и т.п. Было очень полезно! Удзельні_ца курсу па арганізацыі Жывых Бібліятэк
Гэтая праграма для цябе, калі:
✔️ Табе ад 16 да 30 гадоў і ты жывеш у Вільнюсе
✔️ Зацікаўлен_а ў барацьбе са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй
✔️ Толькі пачынаеш свой шлях у грамадскім актывізме
✔️ Хочаш быць больш актыўн_ай у супольнасці
✔️ Гатов_а працаваць у камандзе
✔️ Гатов_а прысвячаць некалькі гадзін на тыдзень валанцёрству
Што мы забяспечваем?
Бясплатны ўдзел
Харчаванне
Ментарства
Матэрыялы для арганізацыі Жывых Бібліятэк
Магчымасць удзелу ў трэнінгу з дзецьмі
Як падаць заяўку?
⏰ Запоўні форму рэгістрацыі да 16 чэрвеня ўключна.
Не пазней за 20 чэрвеня на тваю пошту прыйдзе паведамленне пра вынікі адбору. Пры патрэбе мы можам запытаць кароткі сазвон (15 хвілін) для ўдакладнення дэталяў.
Мы запросім не больш за 15 найбольш матываваных удзельні_ц
Запоўніць форму рэгістрацыі
❗ Важна!
Калі даты табе не падыходзяць, але ты вельмі хочаш удзельнічаць — напішы нам з падрабязнасцямі. Мы напішам табе, калі пачнем новы набор!
Гэта не толькі навучальны трэнінг — гэта пачатак доўгатэрміновай працы ў камандзе. Мы разлічваем на тваю актыўнасць і ўключанасць ва ўвесь працэс.
Кантакты
Ёсць пытанні? Звяртайся да нас!
Email: [email protected]
Telegram: @theothersby_org
Праект рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага моладзевага фонду Рады Еўропы.
Колькасць праглядаў: 80