Анлайн
Тэатральна канцэпцыя Аўгусту Бааля, з якой працуюць “Адчуй” і якой захапляюцца, грунтуецца на ператварэнні глядач:ак у актыўных актар:ак, якія могуць урывацца і змяняць дзеянне.
А што, калі перанесці правілы гульні ў поле літаратуры? Што, калі разняволіць чытач:ак і надаць ім свабоду не толькі на інтэрпрэтацыю, але і на інвазію ў самое цела тэксту?
Першы паэтычны вечар «Дзяўчаты ўрываюцца між радкоў» будзе прысвечаны прэзентацыі жанчын і жаночага, а таксама яе магчымай праблематычнасці ў творах беларускіх аўтар:ак.
✦ Паразмаўляем пра фем-пісьмо і жанчын у літаратуры
✦ Паглядзім, як беларускія аўтар:кі працуюць (або не працуюць) з жаночым і прэзентуюць жанчын
✦ Праз практыкаванні на паэтычнае разнявольванне знойдзем спосабы працаваць з патрыярхальнымі элементамі і праявамі мізагініі ў тэкстах
Працоўныя мовы: беларуская, расійская, ангельская.
Папярэдні вопыт не патрабуецца.
20 сакавіка (чацвер)
19:30 згодна з мінскім часам
Анлайн, Zoom
Рэгістрацыя