Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

«Міфы аб гендэрных квотах»

26.11.2024

0
(0)

Вэбінар, 27.11. а 15:30 CET 

Дата: 27 лістапада 2024 года а 15:30 CET (15:30 – Варшава, 16:30 – Вільня, Менск)
Месца: Анлайн
Працягласць: 1,5 гадзіны

Тэма гендэрных квот часта дэманізаваная, палітызаваная і выклікае палярныя меркаванні, што шмат у чым звязана з неразуменнем і недастатковай дасведчанасцю. Варта разабрацца, што насамрэч хаваецца за гэтым пытаннем.

Перыядычна з’яўляюцца навіны аб увядзенні квот на прадстаўніцтва ў органах улады ў розных краінах. Калі паглядзець на Беларусь, то, на першы погляд, гендэрная праблема падаецца вырашанай, бо ў некаторых органах колькасна пераважаюць жанчыны. Але ці так гэта на самой справе?

Мы абмяркуем, чаму робяць акцэнт на высокі працэнт жанчын у органах улады і чаму гэта не заўсёды сведчыць аб дасягненні роўнасці. Задамося пытаннем, як квоты працуюць у іншых краінах і якія міфы варта развеяць, каб зразумець, што менавіта трэба для гендэрнага балансу ў грамадстве.
У завяршэнні вэбінара ў вас будзе магчымасць задаць свае пытанні.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна будзе прайсці пэўную верыфікацыю.

Форма рэгістрацыі

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 0 / 5. Колькасць галасоў: 0

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
26.11.2024

Место проведения

Online

Арганізатара

Юрыдычны дыскусійны клуб
Паглядзець сайт Арганізатара