Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

Кінапаказ «І ўсё ж Лоранс»

21.03

5
(1)

У Вільнюсе

Запрашаем вас на першае афлайн-мерапрыемства ад «Спачатку Правы»!

У межах Роўнага сакавіка мы ладзім кінапаказ фільму «І ўсё ж Лоранс». У ім канадскі рэжысёр Ксавье Долан расказвае гісторыю выкладчыка Лоранса, які марыць стаць пісьменнікам. У яго шчаслівае каханне з дзяўчынай Фрэд, аднак усё змяняецца ў дзень нараджэння Лоранса. Тады ён заяўляе, што ўсё жыццё адчуваў сябе дзяўчынай і што хоча змяніць свой пол.

Цягам фільму героям прыйдзецца прайсці шмат унутраных трансфармацый і супрацьстаяць меркаванням іншых людзей, каб змагацца за права быць шчаслівымі. Куды іх гэта прывядзе? Прыходзьце на наш кінапаказ, каб даведацца!

Дзе? Калі?

  • субота, 22 сакавіка
  • 19:00
  • Вільнюс, дакладнае месца паведамім пасля рэгістрацыі
Рэгістрацыя

 

31 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень бачнасці трансгендарных людзей. Менавіта таму мы далучаемся да Месяца за недыскрымінацыю, роўнасць і інклюзію.

Чакаем усіх, для каго важны каштоўнасці правоў чалавека і недыскрымінацыі. Гэта выдатная магчымасць правесці вайбовы вечар у прыемнай кампаніі.

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 1

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
21.03
Мерапрыемства в категории:

Место проведения

Вільнюс, Літва
Vilnius,Lithuania+ Карта Google