Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Это мерапрыемства прошло.

Камунікацыйныя стратэгіі для НДА і валанцёрскіх ініцыятыў

09.03

Камунікацыйныя стратэгіі
5
(3)

Практычны курс

У красавіку 2025 года ІншыЯ і Razam e.V. запускаюць міні-курс па камунікацыйнай стратэгіі з афлайн-трэнінгам у Вільнюсе і наступнай ментарскай анлайн-падтрымкай.

У межах міні-курсу адабраныя ўдзельнікі змогуць палепшыць наступныя навыкі:

  • аналізаваць дзейнасць і канкрэтныя праекты ў цяперашнім камунікацыйным кантэксце;
  • вызначаць ключавыя аўдыторыі для іх;
  • правільна ставіць камунікацыйныя задачы, зыходзячы з мэтаў арганізацыі або ініцыятывы;
  • фармуляваць асноўныя паведамленні для розных аўдыторый;
  • ператвараць стратэгічнае бачанне ў канкрэтныя крокі для рэалізацыі.

Асновай курса з’яўляецца досвед і навыкі працы з камунікацыйнымі стратэгіямі ў камерцыйным сектары. Мы хочам паказаць, што камунікацыйная стратэгія — гэта не нешта, што можа дазволіць сабе толькі буйная арганізацыя з вялікімі рэсурсамі, а дзейнасць, якая патрабуе толькі вашага мыслення.

Атрыманне гэтых навыкаў і стратэгічнага мыслення дапаможа дакладней даносіць карысць, сэнсы і перавагі арганізацыі, каб гэта было зразумела і бачна аўдыторыям, медыя і партнёрам.

Для каго гэты трэнінг?

  • Вы займаецеся медыйным накірункам у вашай арганізацыі, развіваеце сацыяльныя сеткі або YouTube-канал;
  • Вы кіруеце праектамі і хочаце навучыцца прасоўваць іх у публічнай прасторы;
  • Жадаеце, каб ваш стратэгічны план улічваў каналы і спосабы прасоўвання;
  • Бачыце, што многія вакол гавораць пра камунікацыйную стратэгію і хочаце даведацца, што гэта такое і як яна можа дапамагчы вашай дзейнасці.

Арганізатары вітаюць удзел двух чалавек ад вашай арганізацыі або ініцыятывы. Галоўным крытэрыем адбору з’яўляецца наяўнасць канкрэтных задач і праектаў, для якіх вы хацелі б распрацаваць камунікацыйную стратэгію.

Дата і час афлайн-трэнінгу

  • 10 красавіка — з 10:00 да 16:00
  • 11 красавіка — з 10:00 да 16:00

Месца правядзення

  • Цэнтр Вільнюса (дакладнае месца будзе паведамлена адабраным удзельні_цам)

Ментарская падтрымка

Анлайн з мая па чэрвень

Форма рэгістрацыі адкрыта да 9 сакавіка ўключна.

Запоўніць форму


Зваротная сувязь пасля нашага мінулага трэнінга па камунікацыйных стратэгіях

Для аргразвіцця, элементам якога з’яўляецца камунікацыйная стратэгія, неабходны інструментарый. За 1,5 дні на падставе цікавых прыкладаў у мяне ён з’явіўся! Так што працуем далей – для прыроды і людзей! Уладзімір, кіраўнік арганізацыі
Если вы думаете, что вы понимаете, что такое коммуникационная стратегия и это легко, увы, это не то, что вы предполагали. Простые вещи откроются с новой другой стороны.
Карысны занятак, калі толькі пачынаеш думаць пра камунікацыйную стратэгію. У выніку глядзіш на яе пад рознымі вугламі — і аўтара, і спажыўца. Настасся, актыўны дзеяч грамадскай арганізацыі
Усяго за паўтары дні зразумеў і паспрабаваў метады, якія цяпер буду выкарыстоўваць і якія палепшаць агулам працу арганізацыі. Гэта супер. Глеб
Пасля трэнінга зразумеў, што ўвогуле амаль нічога не ведаў пра камунікацыйную стратэгію. Галоўным адкрыццём было тое, што праблемы брэндзінгу і дызайну могуць перашкаджаць камунікацыі з аўдыторыяй. Вельмі спадабаліся прыклады, якія абмяркоўвывалі – яны не толькі дапамаглі больш дакладна даведацца пра тое, як трэба будаваць камунікацыю, але і “падкінулі” асобныя ідэі для кантэнту. Дзякуй! Сяргей, актывіст
Я не имела до этого опыта работы с коммуникационной стратегией. И для молодой инициативы, это супер возможность оценить и себя, и свою деятельность и начать более эффективно и продуктивно работать с аудиторией, доносить до неё важные смыслы и побуждать их важным изменениям. Оля, правозащитница
Добры спікер, тэма і яе выкладанне. Безумоўна раю тым, хто гатовы працаваць над сваім праектам. Вы не атрымаеце магічную пілюлю, але атрымаеце інструменты, выкарыстанне якіх значна палепшыць вашыя вынікі. Трэнінг будзе праходзіць ва ўтульнай атмасферы і пад кіраваннем выдатнага спецыяліста, які максімальна даходліва вам усё растлумачыць.

Наколькі карысная гэта публікацыя?

Ацані:

Сярэдні рэйтынг 5 / 5. Колькасць галасоў: 3

Пакуль няма адзнак. Будзьце першымі!

Падрабязнасці

Дата:
09.03

Место проведения

Вільнюс, Літва
Vilnius,Lithuania+ Карта Google