
Ад Human Constanta
Human Constanta запрашае Цябе прыняць удзел у Летніку-2025! Human Camp – гэта інтэнсіўная пяцідзённая прыгода, дзе Ты зможаш даведацца аб правах чалавека ў займальнай форме, у інклюзіўнай і бяспечнай атмасферы. Дзякуючы нефармальнай адукацыі Ты засвоіш новыя навыкі і атрымаеш натхненне для стварэння ўласных ініцыятыў.
Цябе чакаюць:
- інтэрактыўныя варкшопы
- трэнінгі ад эксперт_ак
- магчымасці абмену досведам з аднадумцамі.Далучайся да нас, калі хочаш разабрацца ў каштоўнасным фундаменце, практыцы і сучасных выкліках для правоў чалавека.
Улетку акцэнт праграмы будзе на:
- правах чалавека ў лічбавую эпоху
- цэласнай (holistic) бяспецы актывіст_ак
- анты-экстрэмізме
- таксама вы зможаце разабрацца ў тым, што такое грамадскі інтарэс і як пачаць свае актывісцкія дзеянні.
Калі? Дзе? Як?
- 20 ліпеня – 25 ліпеня 2025 года
- Утульная база адпачынку на прыродзе ў Польшчы
- Нефармальная адукацыя, інтэрактыўныя сэсіі, варкшопы
- Калі табе ёсць 18 гадоў, і ты робіш першыя крокі ў правах чалавека і грамадскай дзейнасці
- Удзел бясплатны, арганізатар_кі пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне і, па запыце, на праезд.
️Важна!
️На лістапад 2025 у нас запланаваны другі кэмп ад Human Constanta, на які будзе асобны набор. Удзел у любым з іх не патрабуе удзелу ў іншым. Прыярытэт будзе аддавацца тым, хто яшчэ не ўдзельнічалі ў падобных івэнтах. Звяртай увагу на тэмы, каб прыярытызаваць Camp, які цікавіць Цябе больш.
Дэталі глядзі тут
Рэгістрацыя тут https://forms.gle/swSGMu4Nx5s2Nm5e9 да 26 траўня 23:59 па CET.
Атрымай шанец стаць часткай гэтай адукацыйнай і натхняльнай падзеі!
Колькасць праглядаў: 16